Першыя навальніцы і снег з дажджом
06.04.2012
—
Новости Общества
|
Няўстойлівым будзе надвор'е і ў выхадныя, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. У суботу часам мокры снег і дождж, месцамі ападкі моцныя. Удзень на паўднёвым усходзе магчымы першыя веснавыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы на суботу ад - 3 па паўночным захадзе да + 6 па паўднёвым усходзе; удзень 3—10 цяпла, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей — да + 11—17. У нядзелю вільготныя паветраныя масы з боку Балтыйскага мора прынясуць да нас кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж) ва ўсе рэгіёны Беларусі. Уначы і раніцай месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — 2—9 цяпла. У першыя дні наступнага тыдня паўночныя вятры прынясуць у краіну больш халоднае паветра з боку Скандынаўскіх краін. У панядзелак чакаецца месцамі мокры снег, на дарогах слізка. Тэмпература ўначы на панядзелак 0 — мінус 7, удзень — 0 — плюс 7 градусаў. Вясна пакуль не спяшаецца, бо нават да сярэдзіны наступнага тыдня добрага цяпла айчынныя сіноптыкі не абяцаюць. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўстойлівым будзе надвор'е і ў выхадныя, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. У суботу часам мокры снег...
|
|