У Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы па арганізацыі працы работнікаў. 21.by

У Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы па арганізацыі працы работнікаў

06.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы па арганізацыі працы работнікаў і пашырэнні магчымасцяў іх занятасці. Адпаведны ўказ № 156 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання працоўных адносін" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 красавіка.

Указам прадугледжваецца павелічэнне гранічнай нормы працягласці звышурочных работ на працягу года да 180 гадзін пры ўмове, што звышурочныя работы для кожнага работніка не будуць перавышаць 10 гадзін у рабочы тыдзень, а працягласць штодзённай работы з улікам звышурочных работ — 12 гадзін.

Прадугледжваецца таксама прадастаўленне работніку, які знаходзіцца ў водпуску без захавання або з частковым захаваннем заработнай платы, прадастаўленым па ініцыятыве наймальніка ў выпадку неабходнасці часовага прыпынення работ або змяншэння іх аб'ёму, права працаваць па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень (змену).

Гэтыя меры дадуць магчымасць улічыць інтарэсы як работнікаў, так і наймальнікаў і дасягнуць збалансаванага падыходу да арганізацыі працоўных адносін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы па арганізацыі працы работнікаў і пашырэнні магчымасцяў іх занятасці. Адпаведны ўказ № 156 "Аб некаторых пытаннях...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика