Барысу Кіту споўнілася 102 гады. 21.by

Барысу Кіту споўнілася 102 гады

06.04.2012 12:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барысу Кіту споўнілася 102 гады

Наша Ніва
Стваральнік беларускамоўных школ і семінарый, а пасля навуковец у сферы касмічных тэхналогій прыйшоў на свет у 1910 г.

Барысу Кіту споўнілася 102 гады
© Барыс Кіт, фота Анатоля Клешчука

Навуковец нарадзіўся ў 1910 г. у Пецярбургу, дзе працаваў ягоны бацька, потым сям'я вярнулася на Наваградчыну.
Выкладаў у Віленскай беларускамоўнай гімназіі матэматыку, у 1939 г. быў яе дырэктарам, потым узначаліў Наваградскую беларускамоўную гімназію. Падчас нямецкай акупацыі арганізаваў беларускамоўныя школы ў Лебедзеве, настаўніцкую семінарыю ў Паставах, Маладзечанскую гандлёва-адміністрацыйную школу, навучанне ў якой выратавала ад прымусовага вывазу ў Нямеччыну некалькі дзясяткаў, калі не соцень юнакоў. Арыштоўваўся немцамі, сядзеў у вязніцы. Цудам унікнуў смяротнага пакарання.

З лета 1944 г. на эміграцыі, у студзені 1948 г. перабраўся ў ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы, спрычыніўся да заснавання новай беларускай калоніі ў гэтым гарадку, быў адным з кіраўнікоў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта. Потым выехаў у Каліфорнію, дзе адышоў ад грамадскай дзейнасці, але ўшчыльную заняўся даследваннямі ў касмічнай галіне. Падрыхтаваў падручнік аб паліве для ракетных рухавікоў.

У 1972 г. пераехаў з ЗША ў Нямеччыну, у Франкфурт-на-Майне. Зараз пражывае ў доме для старых людзей. Тамтэйшыя беларусы сёння прыедуць да яго, каб павіншаваць з народзінамі.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З лета 1944 г. на эміграцыі, у студзені 1948 г. перабраўся ў ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика