"Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
З 11 красавіка рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 працэнтаў (у тым ліку бензін Нармаль-80 падаражэў на 6 працэнтаў). Кошт аднаго літра бензіну Нармаль-80 складае Br6050, бензіну АІ-92 — Br6300, бензіну АІ-95 — Br6800, дызельнага паліва — Br6950.