Стварыць і данесці да аўдыторыі высакаякасны інфармацыйны прадукт. 21.by

Стварыць і данесці да аўдыторыі высакаякасны інфармацыйны прадукт

26.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў сталічным Футбольным манежы адкрылася XVІ Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі" і ХІХ Міжнародная выстава і кангрэс па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "Тіbo-2012".

Сёлета абедзве выставы праводзяцца сумесна. Гэта звязана з тым, што сёння вельмі ярка прасочваецца тэндэнцыя зліцця сродкаў тэлекамунікацый і сістэм масавых камунікацый. Сродкі масавай інфармацыі шырока выкарыстоўваюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі — інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, пакеты паслуг мабільных аператараў. Інфармацыя, шляхі яе распаўсюджвання і перадачы сталі практычна непадзельныя.

Трэба выкарыстоўваць найноўшы сусветны вопыт

На адкрыцці Аляксандр Радзькоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сказаў, што для Беларусі інфармацыйныя і электронныя тэхналогіі вельмі важныя, бо іх развіццё звязана з развіццём і нашых эканамічных структур, гандлю. "Тут без электронных сродкаў, без напоўненай інфармацыйнай прасторы немагчыма. З часам нам гэта ўсё дазволіць перайсці да электронных прыёмных, электроннаму ўрада, да электроннага бізнэсу". Аднак у той жа час намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што развіццё "віртуальнага свету" не можа замяніць жывых стасункаў паміж людзьмі. "Я ж таксама маю і планшэт, і мабільны тэлефон з інтэрнэтам, але гэта для мяне не замяняе жывых стасункаў і пачуццяў".

Інфармацыя мае асаблівую каштоўнасць і актуальнасць

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі заявіў, што аб'яднанне выстаў невыпадковае: "У сучасным свеце інфармацыя мае асаблівую каштоўнасць і актуальнасць. Прэса, тэлебачанне і радыё з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця кожнага чалавека. Гэта тая галіна, якая зараз развіваецца найбольш дынамічна. У Беларусі зарэгістравана больш за 1400 сродкаў масавай інфармацыі. Сёння ў сітуацыі жорсткай канкурэнцыі на такім насычаным інфармацыйным рынку галоўнай задачай СМІ з'яўляецца пошук, захаванне і пашырэнне сваёй аўдыторыі. А для гэтага ў першую чаргу неабходна ўмець стварыць і данесці да яе высакаякасны інфармацыйны прадукт. Зараз актыўна развіваецца прысутнасць СМІ ў інтэрнэце, сацыяльных сетках і мабільным кантэнце. Сумеснае правядзенне выстаў дазволіць удзельнікам і гасцям абмяняцца думкамі і ідэямі, досведам, формамі і метадамі працы, стане стымулам далейшага паляпшэння працы СМІ, з'яўлення новых высокапрафесійных, аб'ектыўных, актуальных і глыбокіх матэрыялаў. Агульнымі высілкамі мы павінны забяспечыць далейшае дынамічнае развіццё айчыннай інфармацыйнай прасторы". Міністр засяродзіў увагу на тым, што правядзенне такіх выстаў штогод з'яўляецца пераканаўчым прыкладам рэальнага, а не паказальнага клопату аб свабодзе слова. "Інфармацыйная прастора Беларусі адкрыта для раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Сёлета тут прадстаўлены СМІ Расіі, Украіны, Кітая, Індыі, Кубы, Азербайджана, Саюзнай дзяржавы і СНД".

Электронныя тэхналогіі патрэбны і насельніцтву, і бізнэсу, і дзяржаўным органам

У госці да "Звязды"

Завітаўшы да стэнда "Звязды", госці адзначылі, што РВУ "Літаратура і Мастацтва" і "Звязда" пачалі супрацоўніцтва — на выставе яны разам на адным стэндзе. У госці прыходзілі таксама сталыя чытачы і тыя, хто будзе "Звязду" чытаць у будучыні, — напрыклад, маленькі Дзмітрый Гарохаў. Па традыцыі журналісты сустракалі кожнага, хто завітаў. Тым жа, хто яшчэ і размаўляў па-беларуску, раздавалі прыгожыя календары з цудоўнымі фотаздымкамі ды іншыя сувеніры ад роднай газеты.

У межах форуму "Tіbo-2012" адбудзецца ХІХ Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства, конкурс "Інтэрнэт-прэмія Tіbo". У праграме выставы "СМІ ў Беларусі" — правядзенне семінараў, прэзентацый, майстар-класаў, якія накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання беларускімі СМІ магчымасцяў інтэрнэту і сацыяльных медыя.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сталічным Футбольным манежы адкрылася XVІ Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі" і ХІХ Міжнародная выстава і кангрэс па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика