Чыноўніца Мінадукацыі "дапамагала" сваякам. 21.by

Чыноўніца Мінадукацыі "дапамагала" сваякам

26.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Начальніца аднаго з упраўленняў Міністэрства адукацыі апекавалася над прыватнымі арганізацыямі, дзе працуюць яе блізкія сваякі, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

"У ходзе праведзенай праверкі выяўлена, што начальнік аднаго з упраўленняў Міністэрства адукацыі Беларусі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў аказвала садзейнічанне і пратэжыраванне прыватным унітарным прадпрыемствам, кіраўнікамі і заснавальнікамі якіх з'яўляліся яе блізкія сваякі", — патлумачылі ў Генпракуратуры.

Для ўстаранення і папярэджання парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у Міністэрстве адукацыі і падкантрольных яму ўстановах Генпракуратурай унесена прадстаўленне міністру адукацыі, у якім прапанавана зрабіць вычарпальныя захады дзеля выкаранення перадумоў для карупцыйных праяў; разгледзець пытанне аб вызваленні названага начальніка ўпраўлення міністэрства ад займанай пасады і прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці іншых службовых асоб, якія не прынялі належных мер па недапушчэнні ўчынення правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі.

Кар. БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальніца аднаго з упраўленняў Міністэрства адукацыі апекавалася над прыватнымі арганізацыямі, дзе працуюць яе блізкія сваякі, паведамілі ў Генеральнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика