ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
04.05.2012
—
Новости Общества
|
Эстонія прызнала факт вымірання неграмадзян
Колькасць неграмадзян, якія пражываюць у Эстоніі, скарачаецца ў асноўным за кошт натуральнага змяншэння гэтай катэгорыі насельніцтва. Адпаведныя звесткі прывёў кіраўнік МУС рэспублікі Кен-Марці Вахер. Міністр адзначыў, што пасля распаду СССР (па звестках на 1992 год), у Эстоніі пражывала каля паўмільёна неграмадзян. Да цяперашняга часу іх колькасць скарацілася да 97 тысяч (гэта прыкладна 7 % ад усяго насельніцтва). Асноўнай прычынай змяншэння колькасці неграмадзян, па словах кіраўніка МУС, з'яўляецца "сыход з жыцця значнай колькасці пажылых людзей". Меншую ролю адыгрывае натуралізацыя — гэта значыць атрыманне эстонскага грамадзянства. МУС Францыі абяцае ў выпадку перамогі Сарказі на выбарах выслаць 40 тыс. нелегалаўМіністр унутраных спраў Францыі Клод Геан паабяцаў у эфіры інфармацыйнага тэлеканал LСІ ў выпадку перавыбрання прэзідэнтам Мікаля Сарказі выслаць з краіны за 2012 год 40 тыс. нелегальных імігрантаў, што на 20% больш, чым у 2011 годзе, паведамляюць інфармагенцтвы. Дзейны прэзідэнт Францыі выкарыстоўвае пытанне барацьбы з іміграцыяй ў якасці палітычнага козыра. Па звестках французскіх СМІ, у 2011 годзе з Францыі было выслана амаль 33 тыс. нелегалаў, у тым ліку 10 тыс. цыган. Акрамя барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, Сарказі мае намер скараціць амаль удвая легальную іміграцыю. Аспірын здольны замяніць больш дарагія лекіАспірын такі ж эфектыўны, як і больш дарагія прэпараты, прызначаныя пацыентам з сардэчнай недастатковасцю, якія маюць нармальны сардэчны рытм. Абследаванне больш за 2000 чалавек паказала: аспірын можна параўнаць з варфарынам, перадае BBС. У цэлым пазітыўны эфект аднолькавы, але ў варфарына трохі адрозніваюцца пабочныя эфекты. Пры сардэчнай недастатковасці сэрца не можа нармальна прапампоўваць кроў, праганяючы яе па целе. Гэта павышае верагоднасць утварэння тромбаў. Адпаведна неабходны прыём сродкаў, якія разрэджваюць кроў. Навукоўцы праверылі аспірын і варфарын на 2305 пацыентах, але так і не змаглі высветліць, які сродак лепшы. Напрыклад, калі варфарын паніжаў рызыку інсульту, то павышаў верагоднасць крывацёкаў. У цэлым рызыкі і перавагі былі аднолькавымі, адзначае кіраўнік даследавання доктар Сюніці Хома з Медыцынскага цэнтра Калумбійскага ўніверсітэта. ЕС прыпыніў ратыфікацыю пагаднення з Украінай аб асацыяцыіПагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам не будзе ратыфікавана. Як адзначыў міністр замежных спраў Германіі Гідо Вестэрвэле ў інтэрв'ю газеце Rhеіnіsсhе Роst, "мы і нашы партнёры ў ЕС адзіныя ў тым, што пагадненне аб асацыяцыі не можа быць ратыфікавана, пакуль Украіна не пачне развівацца ў кірунку прававой дзяржавы". Кіраўнік нямецкага МЗС выказаў вялікую занепакоенасць з нагоды стану здароўя зняволенай Юліі Цімашэнка. Ён выступіў за спыненне дыскусіі пра байкот альбо перанясенне футбольнага Еўра-2012 з Украіны. Нямецкі дыпламат адзначыў неабходнасць працягу дыялогу ў гэтым напрамку з украінскім кіраўніцтвам. Коратка Учора на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар "звар'яцеў" і падняўся адразу на 120 рублёў, г.зн. на 1,5% у параўнанні з папярэднім днём, і каштуе цяпер 8130. Еўра ў сваю чаргу таксама не адстаў — ён вырас на 110 рублёў да 10700. А расійскі рубель падаражэў на 3,5 і стаў каштаваць 276 беларускіх рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС Францыі абяцае ў выпадку перамогі Сарказі на выбарах выслаць 40 тыс. нелегалаў Міністр унутраных спраў Францыі Клод Геан паабяцаў у эфіры інфармацыйнага...
|
|