Ветэранам — гандлёвыя зніжкі
04.05.2012
—
Новости Общества
|
Гандлёвыя прадпрыемствы спажыўкааперацыі па 9 мая правядуць акцыі па зніжэнні гандлёвых надбавак на тавары штодзённага попыту для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Як паведамілі ў Белкаапсаюзе, у харчовых крамах скамплектаваны наборы з асноўных тавараў, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык (рыбныя, мясныя і плодаагароднінныя кансервы, крупы, мука, алей і інш.), на суму ад 50 да 100 тысяч рублёў. Яны будуць прадавацца ветэранам (пры прад'яўленні пацвярджальных дакументаў) са зніжкай 10%. У некаторых гандлёвых аб'ектах пры разліку банкаўскімі пластыкавымі карткамі пакупнікоў чакаюць падарункі (памятны сувенір або зніжка ў памеры 5-10% ад кошту пакупкі). Камп'ютарызаван гандлёвыя аб'екты выдаюць удзельнікам і інвалідам вайны дысконтныя карты ("З любоўю да ветэранаў", "Клопат", "Ветэран") з прадастаўленнем пастаяннай зніжкі ў памеры 1-10% ад кошту пакупкі. Расходы па пакрыцці выдаткаў на бясплатную дастаўку для ветэранаў вайны буйнагабарытных тавараў (тэлевізараў, халадзільнікаў, пральных машын, мэблі) прадпрыемствы Белкаапсаюза ўзялі на сябе. Прадукцыю ўласнага вырабу (хлеб і хлебабулачныя вырабы, каўбасныя вырабы) прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі будуць прадаваць ветэранам без гандлёвай надбаўкі. Для гэтага дастаткова будзе паказаць адпаведнае пасведчанне. Ва ўсіх прадпрыемствах грамадскага харчавання па просьбах ветэранаў аформяць папярэднія замовы на выраб тартоў і іншых кулінарных вырабаў. Усяго ў сістэме спажыўкааперацыі працуе 60 спецыялізаваных крам "Ветэран" і "Клопат", а ў сельскай мясцовасці арганізавана каля 2,5 тысячы аддзелаў па абслугоўванні ветэранаў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандлёвыя прадпрыемствы спажыўкааперацыі па 9 мая правядуць акцыі па зніжэнні гандлёвых надбавак на тавары штодзённага попыту для ветэранаў Вялікай Айчыннай...
|
|