Зацверджана новае палажэнне аб парадку прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва жылля. 21.by

Зацверджана новае палажэнне аб парадку прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва жылля

08.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі зацверджана новае палажэнне аб парадку прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела жыллёвай палітыкі і інвестыцыйных жыллёвых праграм Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Мар'яна Еўтушэнкава, каментуючы пастанову Савета Міністраў № 366 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" ад 18 красавіка 2012 года, якой зацверджаны дакумент.

У новым палажэнні ўдакладнена вызначэнне наяўнасці падстаў для залічэння грамадзян, якія прэтэндуюць на атрыманне льготных крэдытаў, да катэгорыі пражываючых у інтэрнаце больш за 10 гадоў. "Прадугледжана падсумаванне перыядаў пражывання ў інтэрнатах або жылых памяшканнях па дагаворы найму або паднайму. Аднак гэта падсумаванне будзе ажыццяўляцца толькі пры ўмове, што грамадзянін, які прэтэндуе на дзяржпадтрымку, быў зарэгістраваны па месцы жыхарства ў інтэрнаце ў населеным пункце па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу і не страчваў падстаў знаходзіцца на гэтым уліку", — растлумачыла распрацоўшчык дакумента. Рэгістрацыя, паводле слоў прадстаўніка міністэрства, неабходна, паколькі менавіта такім чынам у Беларусі пацвярджаецца факт пражывання. "Таму чалавек павінен быць зарэгістраваны ў інтэрнаце або мець афіцыйны дагавор найму або паднайму здымнай кватэры", — падкрэсліла Мар'яна Еўтушэнкава.

Што датычыцца страты падстаў знаходзіцца на ўліку для гэтай катэгорыі грамадзян, спецыяліст растлумачыла, што нельга падсумоўваць перыяды, калі, напрыклад, грамадзянін на працягу пяці гадоў пражываў у інтэрнаце, потым у выніку змены сямейнага статусу, пакупкі жылля, або на іншых падставах быў зняты з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а пасля зноў стаў на ўлік і зноў пражыў не менш за пяць гадоў у інтэрнаце або на здымнай кватэры па дагаворы найму або паднайму.

Таксама палажэннем вызначаны новыя парадкі пераразліку памеру льготнага крэдыту ў выпадку змянення складу сям'і і разліку максімальнага памеру льготнага крэдыту. "Цяпер для ўдзельнікаў долевага будаўніцтва будзе прымяняцца такі ж падыход, што і для членаў жыллёва-будаўнічых кааператываў. Разлік памеру льготнага крэдыту для іх будзе ажыццяўляцца зыходзячы з удзельнай вагі зацверджаных выканаўчымі камітэтамі паказчыкаў кошту будаўніцтва 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкіх якасцяў для адпаведнага тыпу жылых будынкаў у кошце будаўніцтва 1 кв.м канкрэтнага дома, што будуецца (рэканструюецца)", — паведаміла Мар'яна Еўтушэнкава.

Раней для ўдзельнікаў долевага будаўніцтва дзейнічаў іншы парадак, згодна з якім разлік памеру льготнага крэдыту ажыццяўляўся зыходзячы з паказчыка кошту, зацверджанага выканкамамі на дату апублікавання забудоўшчыкам праектнай дэкларацыі ў адпаведным дзяржаўным друкаваным выданні.

Акрамя таго, пастановай № 366 зацверджана новая форма спісаў грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў. "Гэта вельмі актуальны для выканкамаў дакумент, паколькі па гэтай форме будуць фарміравацца спісы грамадзян, маючых права на атрыманне льготных крэдытаў, якія будуць перадавацца ў банкі для ажыццяўлення крэдытавання", — адзначыла намеснік начальніка аддзела. Спецыяліст звярнула ўвагу, што форма спісаў з'яўляецца прыкладнай і ўніверсальнай, паколькі прызначана як для выканаўчых камітэтаў, так і для органаў дзяржаўнага кіравання, якія маюць воінскія фарміраванні.

Дакументам таксама ўнесены змяненні ў тры ключавыя пастановы, што рэгулююць фінансавыя пытанні дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы. Гэта пастановы Саўміна № 1955 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб аднясенні грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных працаздольных для атрымання дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылога памяшкання" ад 20 снежня 2000 года і № 555 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў і на пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" ад 30 красавіка 2002 года. "У дакументы ўнесены нязначныя змяненні, што прыводзяць нормы дзеючых пастаноў урада ў адпаведнасць з указам № 13", — паведаміла намеснік начальніка аддзела.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі зацверджана новае палажэнне аб парадку прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля. Аб гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика