"Транспарт прадастаўляецца на ўмовах поўнай аплаты. Кампенсацыя расходаў на гэтыя паслугі не прадугледжана"
08.05.2012
—
Новости Общества
|
Наш даўні чытач Дзмітрый Аляксандравіч Мешчаракоў — інвалід ІІ групы, ён знаходзіцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання пры бальніцы ў гарпасёлку Коханава Талачынскага раёна. Заяўнік, набраўшы нумар рэдакцыйнай "гарачай лініі", прасіў удакладніць: ці павінны яму і яго суседзям па аддзяленні даваць транспарт ад органаў сацыяльнай абароны для паездак, напрыклад, на МРЭК. "Мне адказалі, што бясплатна — не павінны. А калі за грошы, дык трэба было заплаціць 360 тысяч рублёў, што для мяне дорага, паколькі атрымліваю ад пенсіі толькі 20 працэнтаў. Калі 22 сакавіка трэба было ехаць на МРЭК, давялося наймаць прыватніка. Заплаціў яму 180 тысяч рублёў. Гэта, вядома, менш удвая, чым калі б скарыстаўся транспартам органаў сацыяльнай абароны, аднак усё роўна для мяне нямала. Дык ці павінны даваць бясплатна машыну? А калі не, дык ці могуць тыя ж органы сацыяльнай абароны кампенсаваць мне сродкі, якія я заплаціў прыватніку за падвоз?" Пытанне чытача мы пераадрасавалі ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У вызначаны тэрмін атрымалі адтуль афіцыйнае рэагаванне. "Ваш зварот... па пытанні парадку прадастаўлення транспартных паслуг грамадзянам, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Талачынскага раёна, разгледжаны з вывучэннем матэрыялаў, што паступілі з цэнтра. Паведамляем, што прадастаўленне цэнтрамі сацыяльных паслуг грамадзянам ажыццяўляецца па падставе Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг, якія прадастаўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з іх профілем (далей — Пералік), а таксама Палажэння аб парадку і ўмовах прадастаўлення сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (далей — Палажэнне), зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2001 г. № 858. У адпаведнасці з пунктам 8 Палажэння, паслугі, якія ўваходзяць ў Пералік, прадастаўляюцца непрацаздольным грамадзянам бясплатна, на ўмовах частковай або поўнай аплаты, зыходзячы з іх матэрыяльнага і сямейнага становішча. Сацыяльныя паслугі, што не ўваходзяць у Пералік, усім непрацаздольным грамадзянам прадастаўляюцца на ўмовах поўнай аплаты. Цэны (тарыфы) на сацыяльныя паслугі зацвярджаюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам (пункт 6 Палажэння). Транспартныя паслугі не ўваходзяць у Пералік, адпаведна, усім грамадзянам яны павінны прадастаўляцца на ўмовах поўнай аплаты. Кампенсацыя расходаў на транспартныя паслугі заканадаўствам не прадугледжана. Адначасова інфармуем, што Мешчаракоў Д.А. з'яўляецца інвалідам ІІ групы па зроку, атрымлівае пенсію па ўзросце, памер якой у сакавіку склаў 871 180 рублёў, а таксама штомесячную страхавую выплату, памер якой за той жа перыяд склаў 898 710 рублёў. У аддзяленні кругласутачнага знаходжання ён пражывае з верасня 2004 года. У адпаведнасці з пунктам 17 Палажэння, за паслугі, якія прадастаўляе аддзяленне кругласутачнага прабывання, Мешчаракоў Д.А. уносіць плату ў памеры 80 працэнтаў ад пенсіі, якую атрымлівае, што ў сакавіку склала 696 940 рублёў. Дзмітрый Аляксандравіч 16 сакавіка звярнуўся да кіраўніцтва цэнтра з просьбай аказаць бясплатную транспартную паслугу для паездкі ў г. Віцебск. Яму прапанавалі паехаць спадарожным транспартам установы аховы здароўя "Талачынская цэнтральная раённая бальніца" на працягу тыдня або аўтамабілем цэнтра па ўмовах аплаты (кошт паездкі аўтамабілем цэнтра склаў 322 410 рублёў), ад чаго ён адмовіўся". Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш даўні чытач Дзмітрый Аляксандравіч Мешчаракоў — інвалід ІІ групы, ён знаходзіцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання пры бальніцы ў гарпасёлку Коханава...
|
|