УЖО 10 ГАДОЎ МЫ РАЗАМ З ОНТ !. 21.by

УЖО 10 ГАДОЎ МЫ РАЗАМ З ОНТ !

23.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 чэрвеня тэлеканал АНТ адзначае 10-гадовы юбілей

Менавіта да гэтай даты былі прымеркаваны "Музычныя вечары ў Мірскім замку", якія праходзілі з 15 па 17 чэрвеня каля сцен сярэднявечнага помніка архітэктуры. У канцэртах прынялі ўдзел лепшыя дзеячы мастацтваў Беларусі. Тэлевізійная версія ўсіх канцэртаў фестывалю — своеасаблівы падарунак Агульнанацыянальнага тэлебачання сваім гледачам.

25 чэрвеня ў 18.20 можна будзе ўбачыць юбілейна-святочны канцэрт з удзелам "зорак" беларускай эстрады і выпускнікоў праекта "Я спяваю!", а таксама відэаэкскурс па старонках гісторыі тэлеканала ў выглядзе прэзентацыйных фільмаў. Тэлеканал нагадае сваім прыхільнікам самыя яркія і маштабныя праекты за ўсю гісторыю існавання.

26 чэрвеня ў 22.00 аматары самабытнай этнічнай музыкі апынуцца на тэлеканцэрце "Этна-фолк-мадэрн", дзе выступяць "Троіца", "БанЖвірба", "Басякі" і іншыя. А 27 і 28 чэрвеня ў гэты ж час, адпаведна, — канцэрт Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна і канцэрт "Жывы рок". А завершыцца гэты юбілейны музычны тэлемарафон канцэртам групы "Без білета".

Ігар Шлапак.

Шчыра віншуем калег з юбілеем, зычым заўсёдна цікавага і захапляльнага тэлеэфіру!

Звяздоўцы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 чэрвеня тэлеканал АНТ адзначае 10-гадовы юбілей Менавіта да гэтай даты былі прымеркаваны "Музычныя вечары ў Мірскім замку", якія праходзілі з 15 па 17 чэрвеня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика