Народнае ІРО скончылася: прададзена 68,63% эмітаваных акцый Магчыма, будзе новая эмісія
27.06.2012
—
Новости Общества
|
На прахадную Мінскага завода пеністых вінаў людзі прыходзілі і патрабавалі прадаць ім акцыі. Усіх ветліва прасілі ісці купляць іх у банкі, але і там не ўсе паспелі атрымаць "кавалачак" прадпрыемства. З-за таго, што многія па звычцы адкладвалі куплю акцый на апошні дзень, было шмат незадаволеных людзей, якія хацелі купіць, але не паспелі. Напэўна, калі б таргі працягнуліся яшчэ хаця б тыдзень, то быў бы выкуплены ўвесь выстаўлены пакет. Вынікі Аднак і завод, і канцэрн "Белдзяржхарчпрам", у які прадпрыемства ўваходзіць, задаволены вынікамі. З 2 мая па 15 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы былі заключаны 863 здзелкі. У выніку прададзены 164704 акцыі (усяго было 240000) на агульную суму ў больш чым 28 мільярдаў рублёў — 68,63% ад аб'ёму эмісіі. Цяпер завод мае 843 новых акцыянераў. Сярод іх 809 фізічных асоб, што набылі 135411 акцый (82,21% ад усіх прададзеных). 34 юрыдычныя асобы набылі 29293 акцыі (адпаведна 17,79%). Між іншым, сярод гэтых юрыдычных асоб 6 прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам", астатнія — прыватныя. На думку кіраўніцтва, асноўныя мэты, якія ставіліся пры арганізацыі народнага ІРО, дасягнуты, і вынікі паспяховыя. "Усё гэта дазваляе нам зрабіць выснову аб тым, што ў рэспубліцы ёсць дадатковыя крыніцы грашовых сродкаў для развіцця прадпрыемстваў, у тым ліку і грамадзян рэспублікі", — лічыць Сяргей Бубенька, начальнік аддзела ўладальніцкага нагляду ўпраўлення дзяржмаёмасці канцэрна "Белдзяржхарчпрам". А Леанід Краўчук, генеральны дырэктар ААТ "Мінскі завод пеністых вінаў", удзячны ўсім за тое, што набылі акцыі, за тое, што паверылі: "І мы пастараемся ваш давер апраўдаць. Літаральна з самага апошняга дня продажу акцый, як гэта ні пафасна гучыць, але мы адчулі якаснае змяненне ў сабе. Мы сталі іншымі. Цяпер мы ў адной камандзе з усімі акцыянерамі". На што пойдуць грошы? "Каля 40% тых грошай, якія прадпрыемства атрымала ад продажу акцый, пойдуць на пагашэнне крэдытаў, — паведаміў Леанід Краўчук. — Вы ж ведаеце, што крэдыты цяпер вельмі дарагія, то лепш з імі разлічыцца. Астатняе ж пойдзе на мадэрнізацыю вытворчасці". Калі чакаць новую эмісію? Сяргей Бубенька заявіў, што "Белдзяржхарчпрам" збіраецца прадаць тое, што засталося: "Мы ўжо сёння адправім ва ўрад прапанову аб правядзенні дадатковай эмісіі на суму тых акцый, якія мы не прадалі (12,9 млрд рублёў). Мы прапануем продаж новага выпуску без тых умоў, якія былі пры першасным размяшчэнні: купіць змогуць усе (і рэзідэнты, і нерэзідэнты Беларусі) і неабмежаваную колькасць акцый (хоць увесь выстаўлены пакет). Аднак цана гэтых акцый будзе ўжо рынкавай. Яна будзе вызначана ў залежнасці ад кошту чыстых актываў прадпрыемства". Па звестках першага квартала гэтага года, рынкавы кошт адной акцыі ўжо складаў каля 224 тысяч рублёў (на ІРО яны прадаваліся па 171450 рублёў за штуку). "Калі прапанову падтрымае ўрад і Прэзідэнт, то ў хуткім часе будзе новая эмісія", — падкрэсліў прадстаўнік канцэрна. Працэдуры па рэгістрацыі акцый выкананы. Новыя акцыянеры сустрэнуцца на сходзе хутчэй за ўсё ў чацвёртым квартале 2012 года. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прахадную Мінскага завода пеністых вінаў людзі прыходзілі і патрабавалі прадаць ім акцыі. Усіх ветліва прасілі ісці купляць іх у банкі, але і там не ўсе паспелі...
|
|