Медыяпрастора. 21.by

Медыяпрастора

27.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Беларуская думка"

Галоўнай тэмай чэрвеньскага нумара часопіса "Беларуская думка" стала 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года. Гэтай падзеі, якая пакінула ў гісторыі Беларусі ХІХ стагоддзя прыкметны след, прысвечаны адразу некалькі матэрыялаў выдання. У прыватнасці, найважнейшым бітвам рускіх войскаў з французамі на сучаснай беларускай тэрыторыі прысвечаны артыкул В. Бандарэнкі "Славный год сей минул, но не пройдут содеянные в нем подвиги..."; пра герояў Барадзіна, выхадцаў з Беларусі, расказвае Э. Карніловіч у публікацыі "Героі Барадзінскай бітвы"; навукова абгрунтаваны адпор рэвізіяністам гісторыі Айчыннай вайны 1812 года, якія імкнуцца знізіць значэнне барацьбы нашых продкаў з французскімі полчышчамі, даюць у сваім матэрыяле "Разам мы ворага грамілі" А. Праляскоўскі і Л. Крыштаповіч.

З іншых матэрыялаў часопіса можна даведацца аб праблемах і тэндэнцыях развіцця сусветнай энергетыкі (Т. Мальгіна, С. Каваленка "Ад піка Хуберта да атамнай эры"), пра ролю ідэалогіі на сучасным этапе развіцця беларускага грамадства (М. Шчокін "Стратэгічнае развіццё Беларусі"), пра глабальныя тэндэнцыі развіцця навукі і ролю ў ёй айчыннага навуковага сектара (Г. Махнач "У моры жыцця — з картай навукі").

Змястоўным атрымаўся і культуралагічны блок публікацый чэрвеньскага нумара "Беларускай думкі". Так, намеснік галоўнага рэдактара часопіса Т. Шаблыка разам з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх арганізацый і ўстаноў мастацкай адукацыі за "круглым сталом" абмяркоўвае пытанні ўзаемаадносін мастака і дзяржавы, ролю творчай асобы ў грамадстве ("У рамках свабоды творчасці"). Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы А. Ляшковіч расказвае ў інтэрв'ю журналісту С. Галоўку пра мерапрыемствы, якія ўжо праводзяцца ў рамках святкавання 130-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага Песняра ("Скарбніца Купалавай спадчыны"). Пра жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага журналіста савецкай пары У. Сеўрука расказвае член-карэспандэнт НАН Беларусі А. Данілаў ("Іх выбраў час...").

Сяргей ЖОЛУД

"Планета"

У чэрвені часопіс "Планета" знаёміць сваіх чытачоў з палітычнымі гульнямі, якія разгарнуліся вакол сітуацыі ў Сірыі, і з сучаснымі тэндэнцыямі ў вядзенні ваенных дзеянняў. А ў сувязі з 60-гадовым юбілеем праўлення ў Вялікабрытаніі каралевы Елізаветы ІІ прапануе агляд падзей, якія адбыліся ў краіне за гэты час. Тыя ж, хто цікавяцца сучаснымі сацыяльнымі праблемамі, даведаюцца, хто і чаму забараняе людзям ужываць некаторыя словы і чым на самой справе адрозніваюцца мужчыны і жанчыны.

Аматарам мінуўшчыны будзе цікава прачытаць пра беларускі горад Шклоў, пазнаёміцца з невядомымі старонкамі гісторыі ЗША і загадкавым лёсам сіраты Каспара Хаўзера з Баварыі. Тыя ж, хто любіць прыгоды і падарожжы, даведаюцца пра экзатычную Замбію, а таксама пра гісторыю пакарэння гары Мак-Кінлі.

Для чытачоў, якія цікавяцца тэхнікай, часопіс працягвае размову пра дробныя памылкі, якія часам выклікаюць жудасныя катастрофы. Тыя ж, каго вабяць тайны, змогуць прачытаць пра монстраў мінулых эпох, якія, магчыма, да гэтага часу жывуць у глухіх кутках нашай планеты.

Таццяна ЛАМОНАВА

 

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Беларуская думка" Галоўнай тэмай чэрвеньскага нумара часопіса "Беларуская думка" стала 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года. Гэтай падзеі, якая пакінула ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика