У выхадныя будзе горача. 21.by

У выхадныя будзе горача

29.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі будзе горача, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

30 чэрвеня, у суботу, халаднаваты паўночна-заходні вецер зменіцца цёплым паўднёва-заходнім. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-12 градусаў, днём чакаецца 21-28 градусаў, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — каля 30. 1 ліпеня вельмі цёплае паветра распаўсюдзіцца на ўсю Беларусь. У асобных раёнах пройдуць кароткія летнія дажджы з навальніцамі. Уначы чакаецца ад 10 градусаў на поўначы да 19 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Днём прагназуецца 25-32 градусы, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — каля 35.

У панядзелак захаваецца вельмі гарачае надвор'е, уначы прагназуецца ад 15 да 21 градуса цяпла. У разгар дня чакаецца 27-34 градусы, месцамі па Брэсцкай, Гомельскай і поўдні Мінскай абласцей — 35-36 градусаў. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Такая тэмпература на 4-9 градусаў перавысіць кліматычную норму для гэтых ліпеньскіх дзён. 3 ліпеня надвор'е абумовіць маларухомы кантрасны атмасферны фронт. У паўночна-заходніх раёнах спёка пачне спадаць. Там чакаецца дзённая тэмпература 24-26 градусаў, на большай частцы краіны — 29-34 градусы. Па рэспубліцы будуць развівацца магутныя навальнічныя воблакі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Пры навальніцах днём шквалістае ўзмацненне ветру, у асобных раёнах ліўні, магчымы град. У сераду спякота аслабее ў многіх раёнах Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі будзе горача, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика