На Дзень вызвалення прыходзьце цвярозымі і не бярыце з сабой шмат вады
29.06.2012
—
Новости Общества
|
На святкаваннях Дзён гарадоў і Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія адбудуцца ў рэгіёне ад 30 чэрвеня да 3 ліпеня, міліцыя ўзмоцніць меры бяспекі правядзення масавых мерапрыемстваў. Прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама паведамляе: уваход грамадзян на ўсе масавыя мерапрыемствы будзе дазволены толькі пасля праверкі ручной паклажы і асабістага дагляду, якая будзе праводзіцца з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На святы забаронена прыходзіць нецвярозымі. Забараняецца прыносіць з сабой шкляную і металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напоі, піратэхніку, а таксама прадметы, якімі можна параніць чалавека. Вялікія сумкі і заплечнікі пакіньце дома. Можна праносіць прахаладжальныя напоі ў празрыстай пластмасавай бутэльцы ёмістасцю не больш за адзін літр. Прапускныя пункты будуць усталяваныя на падыходах да месцаў святкаванняў. Міліцыя адзначае: гэта сусветная практыка. Галоўная задача – забяспечыць бяспеку людзей і правесці мерапрыемствы ў спакойнай абстаноўцы. Праваахоўныя органы спадзяюцца на падтрымку і разуменне грамадзян. Міліцыянеры раяць загадзя прыходзіць на святочныя мерапрыемствы, каб пазбегнуць чэргаў на прапускных пунктах. Парушальнікі парадку на святкаваннях будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, папярэджвае міліцыя. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На святкаваннях Дзён гарадоў і Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія адбудуцца ў рэгіёне ад 30 чэрвеня да 3 ліпеня, міліцыя ўзмоцніць меры...
|
|