А вы ўжо рыхтуецеся... да школы?. 21.by

А вы ўжо рыхтуецеся... да школы?

17.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ звініць водгалас школьных выпускных вечароў, а для некаторых надыходзіць час думаць пра новы навучальны год. Хтосьці пачынае прыглядацца да набораў сшыткаў і іншых школьных прыналежнасцяў ужо цяпер. З адной з такіх прадбачлівых матуль, Настассяй Шык, у якой дачка Саша сёлета пойдзе ў першы клас, мы выбраліся па школьныя пакупкі.

<І>— Вырашыла цяпер набыць некаторыя канцтавары, — тлумачыць Настасся. — Бліжэй да восені на гэта не будзе часу, ды й чэргаў пакуль што няма — можна купіць усё за дзесяць хвілін.

Спадарыня Настасся кажа, што не шукае месцаў, дзе можна набыць тавары па мінімальнай цане. Калі ўбачыць нешта патрэбнае — адразу купляе.

— У школе нам далі цэлы спіс таго, што неабходна набыць да навучальнага года, — паказвае Настасся пералік з трох дзясяткаў пунктаў. — Некаторыя складнікі я выкрасліла, бо мы дарылі іх дзеткам на выпускны ў садку, і да школы вырашылі іх не кранаць. Дачцэ толькі пакажы новыя рэчы, яна адразу хоча іх скарыстаць, — усміхаецца Настасся. — І так пастаянна пытаецца: "Ну калі мы ўжо ў школу пойдзем?"

Адразу адпраўляемся ў "Куток школьніка", што размясціўся на першым паверсе ў ЦУМе. Там вырашана набыць, па магчымасці, усё, што прадстаўлена ў спісе: сшыткі ў буйную клетку і лінейку, блок для чарчэння, набор гуашавых фарбаў з дванаццаці колераў, клей-аловак і ПВА, дошку для лепкі, кубачак-непралівайку, два пэндзлі, расфарбоўку, ручкі, алоўкі... Усяго канцылярскіх "дробязяў" набралася на 121 500 рублёў. І гэта яшчэ не ўсё. Асобна Настасся набыла папку з файламі за 17 500 рублёў, а кніжку для чытання па складах так і не знайшла...

У секцыі са школьным адзеннем людзей пакуль што няшмат, хаця лінейка тавараў прадстаўлена ў вялікім аб'ёме. Цэны розныя. Так, можна пабачыць хлапчуковыя касцюмы-"двойкі" і па 396 000, і па 561 000. Ёсць дзявочыя сарафаны коштам як па 198 000, так і па 283 000. Людзі пакрысе звяртаюць увагу на школьную форму, але набываць не спяшаюцца: за лета дзеці вырастаюць. А Настасся ўвогуле не будзе купляць форму для дачкі.

— У школе патрабуюць дзелавы стыль адзення. Я паглядзела на прадстаўленыя мадэлі, і мне стала сумна. Безумоўна, касцюмаў шмат, і вытворцы стараюцца прытрымлівацца патрабаванняў: каб нічога ў адзенні не адцягвала ўвагі школьніка, каб было зручна і па кішэні бацькам... Але няма разнастайнасці! Я хацела б, каб маё дзіця было апранута крыху па-іншаму. Па адукацыі я дызайнер-мадэльер, таму буду шыць дачцэ строі сама. Да таго ж некаторыя рэчы застаюцца нам ад пляменнікаў, якія хутка з іх вырастаюць.

Я пацікавілася ў Насці пра розніцу ў цэнах: можа, сапраўды больш выгадна шыць строі самому, чым набываць гатовыя?

— Я звярнула ўвагу на адзін касцюм для дзяўчынкі: спадніца і жакет каштуюць 175 000. У прынцыпе, гэта нармальна. Калі будзеш шыць сам з сінтэтычных тканін, амаль тое і атрымаецца. Хіба што за працу сам сабе плаціць не будзеш. Калі выкарыстоўваць даражэйшыя натуральныя тканіны для адзення, то ўвогуле ніякай эканоміі не будзе.

Спецыяльна асобны "бюджэт" для таго, каб сабраць дачку ў школу, Насця не планавала. Бо набыць усе неабходныя тавары — гэта яшчэ палова справы. Самыя вялікія выдаткі чакаюцца з наступленнем навучальнага года...

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ звініць водгалас школьных выпускных вечароў, а для некаторых надыходзіць час думаць пра новы навучальны год. Хтосьці пачынае прыглядацца да набораў сшыткаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика