Крэатыву ад моладзі хапіла на ўвесь "базар"
17.07.2012
—
Новости Общества
|
Дзень моладзі правіў баль у суботу на фестывалі "Славянскі базар". Ён "супаў" з традыцыйным Днём культуры Беларусі. А напярэдадні на галоўнай плошчы фестывальнага Віцебска, плошчы Перамогі, адбылася "зорная" дыскатэка "DJ Nіght" з удзелам дыджэяў сусветнага ўзроўню — гэта DJ Аlех GАUDІNО (Італія), DJ NЕJTRІNО, DJ ІVАN RUDАK (Расія). І фактычна на два дні "Славянскага базару" менавіта моладзь стала "рухавіком" і генератарам энергіі, крэатыўнай ініцыятывы і творчасці. Па самых сціплых падліках, толькі тых, хто выступіў на "базары" ў рамках моладзевага дня (танцаваў, паказваў трукі, прадстаўляў субкультуры) — каля 500 чалавек, у тым ліку юнакі і дзяўчаты з Ізраіля, Расіі, Літвы... Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам свята моладзі традыцыйна выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. На плошчы Перамогі правялі майстар-класы мастакі графіці і бодзіарту, выканаўцы бітбокс; танцоры брэйк-дансу, локінгу, tесktоnіk, хаўса, джаз-франка і іншыя... Галавакружныя трукі і віртуозную тэхніку выканання прадэманстравалі аматары экстрэмальных відаў спорту: велатрыялісты і ролеры, скейтбардысты і трейсеры (паркур). Кожны ахвотны змог наведаць выставу матацыклаў, арганізаваную грамадскім аб'яднаннем "Мотаклуб "Сабакі дарог". А самыя адважныя ў якасці пасажыраў змаглі пракаціцца з ветрыкам па фестывальным горадзе. ІІ Міжнародны моладзевы фестываль "Агонь танца-2012" закруціў моладзь у віхуры "Стрыт-шоу", "лаціны"... Упершыню на Дні моладзі прайшоў моладзевы фэст "Скарбонка талентаў". У ім узялі ўдзел групы "Дразды", "NАРОLІ", "Гарадская туга", "Коткі","FM 53,27", "RІР LЕGІОN", танцавальныя калектывы, экстрэмалаў... Кульмінацыяй моладзевага свята стаў гала-канцэрт з удзелам пераможцаў "Агню танца". Завяршыла Дзень моладзі "Вечарына ў стылі РОК" ад DJ Mіkіs'а — дыджэя радыёстанцыі "Пілот-FM". І 10 кіламетраў гандлюУ дні правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў горадзе над Заходняй Дзвіной вулічныя гандлёвыя рады расцягнуліся аж на 10 кіламетраў. — Толькі ў цэнтры горада распачалі работу каля 200 розных гандлёвых аб'ектаў, а ў цэлым па горадзе — каля 500. І я, думаю, што гэта яшчэ не мяжа, — расказвае Ірына Супрун, начальнік упраўлення гандлю і паслуг віцебскага гарвыканкама. — Усе гандляры, вядома, стараюцца як мага больш ветліва абслугоўваць пакупнікоў. Хочацца, каб гэты фестываль меў свой смак, пах і колер... — У Віцебску ўпершыню "Горад майстроў" размясціўся на набярэжнай Заходняй Дзвіны — у Парку Пераможцаў. Там размясцілі і аб'екты гандлю. Парк у выніку стаў новай пляцоўкай для правядзення так званых суправаджальных мерапрыемстваў у рамках "базару", — гаворыць Ларыса Аленская, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. — Летась гараджанам і гасцям горада вельмі спадабаліся гандлёвыя падворкі, размешчаныя на пешаходных вуліцах. І сёлета прадстаўнікі усіх раёнаў вобласці арганізавалі на падворках вулічныя кавярні і пункты па продажы сувеніраў. Дарэчы, "моцныя" напоі падчас фестывалю прадаюцца ў вулічных кавярнях. Але — на пэўнай адлегласці (500 метраў і больш) ад эпіцэнтра фестывальных падзей. Пры гэтым узмоцнена ахова парадку. Як ні дзіўна, падчас фестывалю рэдка сустрэнеш ну ўжо вельмі нецвярозых людзей... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень моладзі правіў баль у суботу на фестывалі "Славянскі базар". Ён "супаў" з традыцыйным Днём культуры Беларусі. А напярэдадні на галоўнай плошчы...
|
|