Рай для абраных. 21.by

Рай для абраных

18.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Краснасельскія мелавыя кар'еры: прыцягальнасць і табу

Не паспелі мелавыя кар'еры паблізу Ваўкавыска займець славу новай турыстычнай мекі беларусаў, як ужо ўладальнікі мясцовага завода імкнуцца абмежаваць доступ да іх, а ранейшыя наведнікі падымаюць гвалт з-за пакінутага смецця, колькасць якога павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі.

Гэта месца называюць беларускімі Мальдзівамі, Сейшэламі ці Маўрыкіем — в

Гэтая прыгажосць — у Гродзенскай вобласці, каля Ваўкавыска.

ось вам ціхаакіянская прыгажосць ва ўмераных шыротах! Хто б мог падумаць, што ў нашай краіне такое магчыма: чысцютка-белы колер пляжу, схілаў і бірузовая празрыстая вада?! Відовішча захапляльнае і экзатычнае. І толькі сосны, што растуць на берагах, прымушаюць узгадаць — так, я усё-такі дома, хоць і здаецца, што ля акіяна.

Чаму ж вада ў кар'ерах такога лазурнага колеру? Некалі тут здабываўся мел; солі кальцыя і абумоўліваюць дзівосны колер. Паколькі ўсё дно з мелу, то і расліны тут амаль не растуць. Таму вада не "цвіце" і застаецца празрыстай. Стаіш сярод блакіту — і можаш бачыць уласнае цела, калі толькі тыя, хто купаецца, не ўзнялі мелавую буру.

Кар'еры вельмі глыбокія, таму ля берага не паплёскаешся. Заходзіш — і праз два метры ўжо глыбіня: плыві або выходзь на бераг і любуйся. Кар'ераў тут некалькі. Лічыцца, што самы прыгожы з іх — гэта "Лінза-2".

Само мястэчка Краснасельскае з'явілася ў 1914 годзе пасля будаўніцтва цэментнага завода "Рось". Зараз там знаходзіцца адзін з буйнейшых у краіне заводаў па вытворчасці цэменту, вапны, шыферу — "Краснасельскбудматэрыялы" — так званае горадаўтваральнае прадпрыемства. Кажуць, яго збудавалі кітайцы. Відавочна, папрацавалі яны на славу. Уначы завод падсвечваецца. Таму, калі глядзіш на яго, адчуваеш сябе як мінімум на здымачнай пляцоўцы "Зорных войнаў". Аднак такое прамысловае відовішча варта аднесці да разраду "экшн" (небяспечна). На многіх кар'ерах здабыча мелу працягваецца і цяпер. Нават уначы працуюць вялізныя краны. А па дарозе няспынна на вялікай хуткасці носяцца "БелАЗы", гружаныя мелам. Варта ўзгадаць, што гружаны "БелАЗ" так проста спыніцца не можа — у яго надта доўгі тармазны шлях. Таму трэба быць асцярожнымі, каб на сваім аўто не аказацца расплюшчанымі ў блін.

Нядаўна на пад'ездзе да лазурных мелавых кар'ераў супрацоўнікі завода "Краснасельскбудматэрыялы" ўстанавілі знак з надпісам: "Небяспечная зона. Знаходжанне людзей, звалка смецця, уезд аўтамабіляў строга забаронены" — для таго, каб абмежаваць пад'езд да кар'ераў. Па чутках, гэта адбылося з-за адной трагічнай гісторыі. Свабоднай плошчы для паркоўкі ў спякотныя дні ля кар'ераў не хапае. Таму дзве дзяўчыны, не знайшоўшы добрага месца, каб спыніцца, пад'ехалі на сваёй машыне занадта блізка да краю, і мелавы бераг абваліўся...

Мелавыя кар'еры з белым пляжам і незвычайна блакітнай вадой былі ў Краснасельскім не адзін год. Але яны з'яўляліся экзатычным раем толькі для абраных — тых нямногіх, хто ведаў пра іх. Аднак пару фотаздымкаў у сеціве змянілі ўсё. Інтэрнэт-прастора выбухнула захапленнем ад такой прыгажосці, і нават мінчукі сталі імкнуцца трапіць пад Ваўкавыск, каб убачыць усё на свае вочы. Чуткі пра беларускія Мальдзівы разляцеліся толькі гэтым і мінулым летам. Як вынік — наплыў турыстаў і вострае пытанне: "Як жа туды дабрацца?" А шлях можа быць такім: едзеш у Ліду, адтуль у Шчучын, з яго ў Масты, а далей пасёлак Краснасельскі, не даязджаючы да Ваўкавыска 5-10 кіламетраў. А ў Краснасельскім галоўны арыенцір — гэта прахадная завода: там усё распавядуць і пакажуць, куды ехаць.

Такая ёсць звычка ў нашых турыстаў (пэўна, і не толькі ў нашых) — пакідаць пасля сябе смецце. І нават нерэальная прыгажосць гэтага берага іх не спыняе. Пакідаюць пасля сябе смецце непасрэдна на месцы, "хаваюць" у ярах і сасонніку, штосьці можа трапіць у чысцюткую бірузовую ваду. Нехта кажа, што варта добраўпарадкаваць тэрыторыю, наладзіць турыстычны бізнэс. Аднак гэтага ніколі не будзе. Бо кар'еры знаходзяцца на тэрыторыі завода, які дзейнічае, і ні пра які турызм і гутаркі быць не можа. І смеццявозы да кар'ераў не пад'язджаюць, як наіўна думаюць некаторыя турысты, акуратна дадаючы свае пакеты да агульнай кучы... Вось тут добрая магчымасць праверыць, ці здатныя беларусы да самаарганізацыі: або тыя, хто адпачывае, пачнуць прыбіраць смецце за сабой і іншымі, або новаадкрыты экзатычны рай захлынецца ў брудзе.

Яшчэ адна адметнасць Краснасельскага — гэта глыбокія крамянёвыя шахты ІІІ тыс. да н.э. Вось што паведамляе пра гэта даведнік:

<І>"У неаліце людзі сталі прымяняць больш удасканалены спосаб здабычы — шахтавы. Капалі вертыкальныя ямы глыбінёй да 6 метраў. Дыяметр ямы складаў у сярэднім 1,5-2 метра. Знойдзеныя пласты каменю пачыналі распрацоўваць па ходзе залягання сістэмай падбояў, якія мелі форму нішы шырынёй 60-10 см. Каб пазбегнуць абвалу, паміж падбоямі пакідалі выступы пароды. Блізкія паміж сабой выпрацоўкі злучаліся вузкімі хадамі — штрэкамі.

Паміж шахтамі іншы раз сустракаюцца пустыя, даволі вялікія камеры. Гэта былі памяшканні, у якіх людзі адпачывалі ці хаваліся ў непагадзь. У такіх камерах захаваліся рэшткі вогнішчаў, ля якіх грэліся шахцёры".

У Краснасельскім такіх шахтаў было каля тысячы, аднак многія з іх не захаваліся з-за раскопак мелавых кар'ераў. Тыя, што засталіся, зараз "запячатаны" бетоннай накрыўкай — пэўна, для кансервацыі і каб розныя цікаўныя асобы не сунулі нос. Калі ёсць вялікае жаданне ўявіць, як гэта было, можна пачытаць раман Эміля Заля "Жэрміналь", дзе падрабязна апісана праца шахцёраў у вузкіх штрэках і іх адпачынак у невялікіх камерах глыбока пад зямлёй. А зараз, ідучы па дарозе Краснасельскага, можна знайсці кавалачак крэменю пад нагамі...

Падобныя, як пад Ваўкавыскам, мелавыя кар'еры можна ўбачыць яшчэ і пад Слуцкам і пад Салігорскам. Тая ж празрыстая бірузовая вада і сосны на ўскраінах. Толькі белыя берагі не такія высокія і стромкія.

Новы дзівосны экзатычны рай адпачынку адкрыўся сам сабою. Ды толькі для таго, каб яго наведаць, трэба... быць трохі экстрэмалам. Аднак лёс беларускіх Сейшэлаў можа скласціся па-іншаму...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Краснасельскія мелавыя кар'еры: прыцягальнасць і табу Не паспелі мелавыя кар'еры паблізу Ваўкавыска займець славу новай турыстычнай мекі беларусаў, як ужо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика