Пэр Кромвел паабяцаў прыехаць і адказаць на ўсе пытанні беларускага КДБ
19.07.2012
—
Новости Общества
|
Кіраўнік шведскай студыі “Тотал”, якая правяла акцыю са скідваннем над Беларуссю мядзведзікаў, выступіў з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Вітаю, Аляксандр! У мінулую пятніцу вашае КДБ арыштавала студэнта Антона Сурапіна за публікацыю фотаздымкаў цацачных мядзведзікаў "Студыі Тотал", якія прызямліліся ў Беларусі. Ад гэтай пары Сурапін быў змешчаны ў будынку КДБ і не мае аніякіх кантактаў з навакольным светам, ніякія фармальныя абвінавачваньні супраць яго не высунутыя. Такім чынам, мы хочам удакладніць наступныя факты: Студыя Тотал (Studio Total) ніколі не паведамляла Антону Сурапіну, як і любому іншаму грамадзяніну Беларусі, пра тое, што яна планавала зрабіць. Мы вельмі паважаем іх і ганарымся імі, каб падвяргаць іх такой рызыцы. Усё, што мы хацелі ведаць пра вашу супрацьпаветраную абарону, няцяжка было знайсці ў інтэрнеце, апісанне было ўсюды аднолькавае: жорсткі, але даволі няспраўны механізм, які болей падыходзіць для парадаў і для пераследу грамадзянскіх асоб. Так, мы ведалі, што вы загадалі збіць паветраны шар, які дрэйфаваў праз мяжу ў Беларусь, і забіць тым самым двух нявінных людзей…
Але калі вам абсалютна неабходныя турмы і пакрыўджаныя людзі -- чаму б не запрасіць нас? У рэшце рэшт, менавіта мы былі тымі, хто лятаў на самалёце, а не які-небудзь бедны хлопец, які выпадкова прадаў нам шакалад. Мы абяцаем вам прыехаць і адказаць на ўсе вашы пытанні і распавесці вам усё пра нашую працу. Як мы ляталі, як мы ашукалі вашу сістэму СПА і гэтак далей. Усё, што вам трэба зрабіць, гэта абяцаць болей не катаваць нявінных мінакоў. Можа, калі-небудзь аднойчы мы б проста прыляцелі? Напрыклад, на ваш чэмпіянат свету па хакеі? З найлепшымі пажаданнямі ад імя “Студыя Тотал” Пэр Кромвэл Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік шведскай студыі “Тотал”, якая правяла акцыю са скідваннем над Беларуссю мядзведзікаў, выступіў з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі.
|
|