"ЦУМ Мінск" — 5 паверхаў выгадных пакупак
28.07.2012
—
Новости Общества
|
Напярэдадні Дня работнікаў гандлю мы наведалі найбуйнейшы ўнівермаг у рэспубліцы, які не перастае прыемна здзіўляць. І не толькі сваёй прывабнай "абгорткай", але і смачным "начыннем". Выдатная якасць тавару, еўрапейскі ўзровень абслугоўвання і разумныя цэны прыцягваюць сюды штодзень па пакупкі 30-40 тысяч мінчан і гасцей беларускай сталіцы. Кажуць, як карабель назавеш — так ён і паплыве. Пасля знаёмства з дырэктарам ААТ "ЦУМ Мінск" Фёдарам Корбанам, так і хочацца дадаць: немалаважна і тое, хто знаходзіцца за штурвалам. Колькі фантазіі, сіл і энергіі гэты дзейны чалавек укладвае ў сваю працу, можа ўбачыць кожны з нас. У апошні час цэнтральны ўнівермаг не пазнаць: у маленькую Еўропу ператварылася гандлёвая зала на першым паверсе, на змену старым эскалатарам прыходзяць новыя — бясшумныя і энергазберагальныя... І гэта, пераканаў Фёдар Фёдаравіч, толькі пачатак! Даведка "Звязды" 1 лістапада 2012 года споўніцца 22 гады, як Фёдар Корбан працуе ў ЦУМе, апошнія 4 гады — дырэктарам. У скарбонцы героя альманаха "Лепшыя людзі Беларусі" процьма высокіх званняў і ўзгнагарод. Фёдар Фёдаравіч з'яўляецца выдатнікам гандлю Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета рэспублікі. У снежні 2006 года кіраўнік дзяржавы ўручыў яму медаль "За працоўныя заслугі". Сёлета ж дырэктар ААТ "ЦУМ Мінск" удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь". Слова дырэктару
— Фёдар Фёдаравіч, у чым сакрэт нязменнай папулярнасці ЦУМа? — Мы заўсёды кіраваліся тым, што пакупнік пойдзе туды, дзе яго высакакласна абслужаць, дзе яму акажуць максімум увагі. Сёння ў ЦУМе працуюць граматныя людзі, якія любяць сваю прафесію. Наш дэвіз: "Не пакупнік для прадаўца, а прадавец — для пакупніка". Таму любыя нараканні пакупнікоў разглядаем як надзвычайнае здарэнне. Па-другое, пастаянна пашыраем асартымент тавараў. Гэта — наша святое. І калі вы чагосьці не знайшлі ў ЦУМе, то, хутчэй за ўсё, не знойдзеце нідзе. Таксама прымаем ад пакупніка заяўкі і ў самыя кароткія тэрміны стараемся іх задаволіць. На працягу ўсяго года праводзім распродажы. Карыстаецца папулярнасцю і беспрацэнтны продаж тавараў у растэрміноўку. Мы клапоцімся пра сваіх пакупнікоў, таму яны і ідуць да нас. За апошнія 5-6 гадоў каля ЦУМа адкрыта 50 крам рознага профілю. Адных абутковых толькі 15. Але ЦУМ пакупнік любіць. Не абходзіць бокам. Бо ў нас заўсёды быў і ёсць гнуткі падыход да фарміравання цэн на тавары айчыннай вытворчасці (гандлёвая нацэнка, у сярэднім, не перавышае 22%). 72% асартыменту — тавары айчыннай вытворчасці — Традыцыйна ЦУМ падтрымлівае беларускага таваравытворцу? — Так, сёння 71,6% ад усіх тавараў, якія мы прадаём, — тавары беларускіх прадпрыемстваў. Але гэты ўзровень, я лічу, недастатковы. Пакупнік ахвотна набывае беларускія тавары, не горшыя (і гэта сапраўды так) па якасці за імпартныя. — А як складваюцца адносіны з вытворцамі? — Работнікі нашай камерцыйнай службы ніколі не чакаюць, пакуль вытворца прапануе ім свой тавар, не абмяжоўваюцца заяўкамі па тэлефоне або па электроннай пошце, а едуць на прадпрыемствы, вывучаюць наменклатуру, старанна адбіраюць тавар. Таму ў нас асартымент пастаянна абнаўляецца і заўсёды ёсць з чаго выбраць. Яшчэ адзін кірунак, па якім супрацоўніцтва гандлю і прамысловасці, на мой погляд, павінна быць максімальна цесным, — прасоўванне тавараў. Сумеснае фінансаванне рэкламных акцый дазволіла б значна павялічыць як іх лік, так і эфектыўнасць. Мінскі ЦУМ — маленькая Еўропа — Вельмі люблю рабіць пакупкі на першым паверсе ўнівермага, бо ён нагадвае мне сучасную еўрапейскую краму... — Такую задачу мы перад сабой і ставілі — ператварыць наш ЦУМ у маленькую Еўропу. Пасля рэканструкцыі гандлёвая плошча павялічылася на 350 кв.м. Гэта дало магчымасць усталяваць у залах сучаснае гандлёва-тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, аўтаматызаваныя касавыя сістэмы, відэаназіранне і комплекс аховы, прыбраць масіўныя перагародкі і забяспечыць свабодны доступ да тавараў. Новыя тэхналогіі даюць зусім іншую прадукцыйнасць працы: пасля рэканструкцыі тавараабарот першага паверха вырас амаль у два разы. Сёння ён складае 28% ад усяго аб'ёму тавараабароту ўнівермага, у той час як колькасць працуючых — толькі 15% ад агульнай колькасці. Жыццё паказала, што тавар, які паказаны па-сучаснаму, знаходзіць пакупніка, якому больш не трэба праходзіць праз бар'еры, перагародкі. Таму ў планах — рэканструкцыя і астатніх чатырох паверхаў па такім жа прынцыпе. Думаю, што з часам мы прыйдзем да стварэння адзінага комплексу самаабслугоўвання і двух вузлоў разліку на кожным з паверхаў. Мы ўкладаем мільярды ўласных абаротных сродкаў у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, інвестуем у развіццё прадпрыемства. Гэта наша стратэгія, і яна сябе апраўдвае. Новыя эскалатары ўсталююць у ЦУМе да канца верасня — Фёдар Фёдаравіч, раскажыце пра перавагі новых эскалатараў? — Эскалатары за апошнія дваццаць гадоў знасіліся. Калі іх запускалі адначасова з аднаго і другога боку, то было такое адчуванне, што па полі камбайн едзе. Таму і мяняем іх на бясшумныя эскалатары нямецкай фірмы. 30 чэрвеня запусцілі 1 лінію (4 веткі) з боку вуліцы Гікалы. Цяпер ідзе дэмантаж з боку ўваходу ў метро. Новыя эскалатары спажываюць энергіі ў 2 разы менш, чым старыя. Яны каштавалі нам каля 8 млрд беларускіх рублёў. — Калі завершыцца ўстаноўка другой лініі эскалатараў? — Арыентуем падрадчыка, каб усё было зроблена ў мінімальна кароткія тэрміны. Бо надыходзіць школьны сезон, паток пакупнікоў павялічыцца. І тое, што самы важны ўваход перакрыты, не вельмі зручна. Работнікі ўсё разумеюць. Абяцаюць справіцца за жнівень-верасень. — Фёдар Фёдаравіч, што пажадаеце чытачам і пакупнікам? — Не абыходзьце бокам ЦУМ. Проста нават на экскурсію заходзьце. Нашы прадаўцы прадэманструюць вам еўрапейскі ўзровень абслугоўвання, а новыя зручныя эскалатары даставяць вас на любы паверх, дзе вы знойдзеце ўсё, што душы заўгодна. Жадаю прыемных пакупак, добрага настрою, здароўя і грошай! — А сваім работнікам напярэдадні іх прафесійнага свята? — Таксама жадаю ўсяго самага найлепшага. Я ўдзячны сваім супрацоўнікам за добрасумленную працу. Вельмі рады, што мне выпаў гонар кіраваць такім цудоўным калектывам. Лічу, што толькі дзякуючы калектыву мы не проста надзейна трымаемся на плыву, але і развіваемся даволі хуткімі тэмпамі. Я, як кіраўнік, абапіраюся на калектыў — у ім мая сіла. Сярэдняя зарплата па ўнівермагу — 4 млн. Набліжаецца Дзень работнікаў гандлю, абавязкова прэміруем лепшых работнікаў. Мы таксама далучаемся да віншаванняў і ад імя чытачоў газеты жадаем калектыву ААТ "ЦУМ Мінск" плённай працы і новых дасягненняў. А Фёдару Фёдаравічу — не губляць натхнення і прагі да перамен, якія нам, мінчанам, прыйшліся па душы. Збіраемся ў школу разам з ЦУМам Школьны сезон у цэнтральным універмагу — гэта выставы-продажы, дэманстрацыі новых мадэляў адзення і абутку, распродажы па зніжаных цэнах, рэкламныя гульні і акцыі, музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні. Таму запрашаем тат і мам, дзядуляў і бабуль, школьнікаў і студэнтаў наведаць універмаг і паглядзець цікавыя калекцыі адзення і абутку, школьна-пісьмовых тавараў. І набыць тое, што прыйшлося па душы і кашальку.. Пра навінкі гэтага сезона мы распыталі ў намесніка загадчыка секцыі твараў для дзяцей Жанны АНАНІЧ. — У нас цяпер праходзіць пашыраны продаж школьнага адзення для дзяўчынак і хлопчыкаў. У секцыі прадстаўлена больш за 200 мадэляў касцюмаў для дзяўчынак, больш за 300 мадэляў касцюмаў для хлопчыкаў. Цэны вагаюцца ад 200 да 400 тысяч беларускіх рублёў. Гвозд гэтага сезона — касцюмы прэміум-класа ад "Славянкі" серыі "О, шчасліўчык!". У кішэньцы кожнага касцюма латарэйны білет, які дае шанц выйграць планшэт, лічбавыя камеры, плэеры, флэш-карты... Яшчэ адна навінка ад "Славянкі" — модны касцюм з кішэнькай для мабільнага тэлефона, якая засцерагае ад шкоднага выпраменьвання. Зрэшты, да новага навучальнага года пастаралася не толькі "Славянка", але і іншыя беларускія вытворцы. Матэматычныя табліцы на падкладцы — гэта мадэль "Юніёр класік" ад ААТ "Камінтэрн". У такім пінжаку не пусцяць на цэнтралізаванае тэсціраванне, а вось у школу ў ім хадзіць можна. Акрамя пінжакоў з падказкамі, гомельская фабрыка "Камінтэрн" прапануе школьнікам пінжакі з трыкатажным каўняром, які не націрае шыю. Для дзяўчынак магілёўская фабрыка выпусціла касцюмы з устаўкамі з натуральнай скуры. Сёлета асартымент вельмі добры і тым, што на кожную рэч устаноўлены асобны кошт. То бок пакупнік можа набыць спаднічку з аднаго камплекта, камізэльку — з іншага. Пік школьнага сезона пачнецца з 1 жніўня, калі дзеці вернуцца ў горад з летнікаў. Менавіта на гэты "гарачы" месяц і запланаваны дэманстрацыі дзіцячага адзення каля ўнівермага. У якасці мадэляў выступаюць дзеці. Прыгожыя, яркія выхады на імправізаваны подыум мадэляў дапамогуць пакупнікам наглядна пераканацца ў перавагах таго ці іншага школьнага касцюма. Калі ж патрэбна падказка ці парада, не саромейцеся, паважаныя бацькі, звяртайцеся да прадаўцоў-кансультантаў універмага, і яны заўсёды адгукнуцца на вашу просьбу. Ведай нашых! Супрацоўнікі ЦУМа неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі розных аглядаў-конкурсаў сярод работнікаў гандлю. На першым паверсе ў аддзеле электратавараў давялося паразмаўляць з маладым прадаўцом-кансультантам, які сёлета на гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства заняў 2-е месца. КУХАРЭНКА Андрэй, адзін з лепшых прадаўцоў-кансультантаў: "Трэці год пайшоў, як я працую ў ЦУМе. Размеркавалі сюды пасля каледжа. Для некага на першым месцы — зарплата, а для мяне — калектыў. Тут добрыя людзі працуюць. Іду на працу з радасцю, бо люблю тое, што раблю. Падабаецца знаходзіць падыход да кожнага пакупніка. А пасля рэканструкцыі першага паверха працаваць стала яшчэ Зазірні ў "Куток першакласніка"! У секцыі "Куток першакласніка" прадстаўлена ўсё неабходнае для дзяцей малодшага ўзросту. Сшыткі з рознакаляровымі вокладкамі, наборы акварэльных фарбаў, складоў і літар, алоўкаў і фламастараў... Перад гэтым калейдаскопам школьных прылад вочы разбягаюцца. Усе тавары, якія паступаюць ва ўнівермаг, суправаджаюцца гігіенічным пасведчаннем, пераканалі нас тавараведы. Ні адна рэч не трапіць на прылавак неправеранай. Неўзабаве гэтыя тавары з'явяцца і на "Школьным кірмашы", размешчаным на плошчы каля ўнівермага. З надыходам 1 верасня ў ЦУМе школьны сезон не завершыцца. Ён будзе працягвацца круглы год. "Мы зробім усё для таго, каб навучэнцы школ, каледжаў, студэнты не адчувалі дэфіцыту ў патрэбных для іх вучобы таварах", — запэўніў Фёдар Корбан. САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ! ААТ "ЦУМ Мінск" г. Мінск, пр. Незалежнасці, 54. Тэлефон "Бюро даведак": 389-00-15 Рэжым работы ўнівермага: панядзелак—субота: з 9.00 да 21.00, нядзеля: з 10.00 да 21.00. Акрамя таго, ёсць два філіялы: "Камароўскі" (вул. В. Харужай, 10А) і "Тавары для жанчын" (вул. Куйбышава, 75). Калі ў ЦУМе не знайшоў — не знойдзеш нідзе! За наяўны і безнаяўны разлік, у крэдыт або па пластыкавых картках у ЦУМе можна набыць тавараў больш за 100 тысяч найменняў. "ЦУМ Мінск" таксама прапануе каля 70 відаў дадатковых паслуг — сэрвісных, банкаўскіх, забаўляльных. цікавей. Асартымент пашырыўся, стала святлей, прыгажэй, прасторней. Асабліва ў спёку карыстаюцца попытам вентылятары. Тыя людзі, якія не могуць адразу выкласці вялікую суму грошай на той самы маразільнік ці халадзільнік, маюць магчымасць тут жа на месцы набыць тавар у растэрміноўку. Гэта вельмі зручна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажуць, як карабель назавеш — так ён і паплыве. Пасля знаёмства з дырэктарам ААТ "ЦУМ Мінск" Фёдарам Корбанам, так і хочацца дадаць: немалаважна і тое, хто...
|
|