Хто і навошта псуе сертыфікаты па ЦТ?
13.08.2012 14:32
—
Новости Общества
|
Хто і навошта псуе сертыфікаты па ЦТ? Ужо два гады Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў ня ведае, што рабіць з “бракаванымі” сертыфіктамі. “Мы нават ствараем аператыўную групу з ліку супрацоўнікаў РІКВ, якія два-тры тыдні працуюць толькі на замене сертыфікатаў”. На гэта скардзіцца дырэктар РІКВ Мікалай Фяськоў у заяве, змешчанай Справа ў тым, што ўжо другі год, калі надыходзіць пара падачы дакументаў (у т.л. сертыфікатаў цэнтралізаваннага тэсціравання) у ВНУ, шмат абітурыентаў зноў ідзе ў РІКВ – за тым, каб атрымаць іншы сертыфікат бо той, што выдалі, маўляў, не бяруць. Улічваючы досвед мінулых гадоў, "мы нават ствараем аператыўную групу з ліку супрацоўнікаў РІКВ, якія два-тры тыдні працуюць толькі на замене сертыфікатаў". Значная колькасць абітурыентаў, якія звяртаюцца па новыя пасведчанні, як кажуць, мае ўважлівыя прычыны. Гэта можа быць звязана з чарговай заменай пашпарта (хоць сітуацыю можна прадугледзець і да пачатку ўступных іспытаў) ці зменай прозвішча пасля ўступлення ў шлюб. Хтосьці губляе ці выпадкова пашкоджвае згаданы дакумент. Тым не менш, у апошнія два гады РІКВ, як высветлілася, даводзіцца рабіць замены сертыфікатаў, у якіх уладальнікі свядома спрабуюць “палепшыць” вынікі іспытаў ці штосьці ўдакладніць. Напрыклад, замест 6-ці балаў намаляваць 8. “Калі ж гэта не атрымліваецца (а інакш і быць не можа!), яны вымушаны звяртацца ў інстытут за заменай сертыфікатаў. Значная колькасць тых, хто вымушаны звяртацца па новыя пасведчанні, магла б абысціся без гэтай нерэгламентнай працэдуры. Абсалютная большасць зваротаў звязана з памылкамі ў сертыфікатах, якія выкліканы няправільным напісаннем прозвішчаў ці пашпартных даных. Як вядома, у час апрацоўкі экзаменацыйных матэрыялаў камп’ютарная праграма ў аўтаматычным рэжыме пераносіць усе рэгістрацыйныя даныя абітурыента з бланка адказаў у сертыфікат. І памылкі, дапушчаныя абітурыентамі, – у тым ліку”, - гаворыцца ў звароце дырэктара РІКВ. Напрыклад, некалькі дзён таму абітурыентка-мінчанка звярнулася ў інстытут, каб замяніць адразу два сертыфікаты – па рускай і англійскай мовах. “Абодва сертыфікаты былі сапсаваны падчас спробы сцерці надрукаваныя лічбы. І маляваць іншыя лічбы ўжо не мела ніякага сэнсу, бо грубая падробка адразу кідаецца ў вочы, - кажа Мікалай Фяськоў. - Натуральна, прыёмная камісія аднаго з універсітэтаў Мінска не прыняла гэтыя сертыфікаты. Давялося абітурыентцы разам з маці звяртацца ў наш інстытут за заменай сертыфікатаў з падрыхтаванай версіяй пашкоджвання дакумента”.Аднак больш за ўсё ўразіла маці дзяўчыны (і гэта не першы выпадак упрактыцы РІКВ), якая “абараняючы” дачку, настойвала на тым, што сапсаваныя сертыфікаты былі выдадзены ў пункце тэсціравання, таксама гаворыцца ў звароце Мікалая Фяськова.” Зразумець паводзіны маці ў гэтай сітуацыі цяжка. Няёмка адчувалі сябе і супрацоўнікі інстытута, слухаючы жанчыну, якая з абурэннем і пагрозамі адстойвала сваю версію пашкоджвання сертыфікатаў. Каб гэты ўрок не быў такі горкі для дзяўчыны, мы выдалі ёй новыя сертыфікаты. Толькі ці зробіць яна правільныя высновы на будучыню?”. Дарэчы, абгрунтаванне звароту: “Нам выдалі бракаваныя сертыфікаты” – адно з самых распаўсюджаных. “Такія сцвярджэнні не вытрымліваюць ніякай крытыкі. На ўсіх этапах афармлення сертыфікатаў як у інстытуце, так і ў пунктах тэсціравання, дзе праходзіць іх выдача абітурыентам, ніхто не мае магчымасці штосьці выправіць уручную, - кажа Фяськоў. - Цяжка нават уявіць такую мізансцэну: супрацоўнік пункта тэсціравання перад тым, як выдаць сертыфікат яго ўладальніку, лязом у бланку строгага ўліку, якім з’яўляецца сертыфікат, выразае надрукаваныя літары і лічбы”. Звяртаючыся да абітурыентаў, Фяськоў падкрэслівае: усялякія маніпуляцыі з дакументамі і спробы іх падробак не змогуць дапамагчы. Больш за тое, апісаныя вышэй дзеянні асобных абітурыентаў ніяк не палепшаць іх рэйтынгавае становішча. Трэба ведаць, што такія дзеянні з бланкамі строгага ўліку супярэчаць патрабаванням заканадаўства”. Каб даведацца падрабязней, што пагражае парушальнікам, у якім выпадку можна адназначна сцвярджаць, што працэс парушэння быў, у колькі абыходзіцца такое глупства самому РІКВ і, нарэшце, як часта ў апошнія два гады ў РІКВ звярталіся ды колькі было выдадзена “новых” сертыфікатаў, TUT.BY патэлефанаваў у сам інстытут. Аднак, як нам адказалі ў прыёмнай са спасылкай на намесніка Мікалая Фяськова, ніхто не можа нічога пракаментаваць, пакуль сам дырэктар не з’явіцца на працы 23 жніўня. Больш за тое, нам таксама адказалі, што зварот Фяськова быў надрукаваны ў “Настаўніцкай газеце” - якія яшчэ пытанні? P.S. Паважаны Мікалай Сцяпанавіч, без Вас "спынілася" праца інстытута! На жаль, склалася ўражанне, што Ваш зварот да абітурыентаў патрэбен толькі Вам ды “Настаўніцкай газеце”. Нягледзячы на тое, што над заменай сертыфікатаў працавала цэлая аператыўная група, ніхто не здолеў адказаць на простыя пытанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнія 2 гады некаторыя абітурыенты свядома спрабуюць "палепшыць" вынікі ЦТ. Напрыклад, замест 6-ці балаў намаляваць 8. Але у ВНУ такіе сертыфікаты не бяруць |
|