Новы пасол Літвы ў Беларусі Лінкявічус пра Астравецкую АЭС. 21.by

Новы пасол Літвы ў Беларусі Лінкявічус пра Астравецкую АЭС

13.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Новы пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус у сваім інтэрвью парталу Delfi.lt  назваў сітуацыю ў Беларусі неадназначнай і сваю галоўную місію бачыць у назіранні за сітуацыяй і наладжванні кантактаў. Публікуем фрагмент інтэрв’ю, які тычыцца Астравецкай АЭС.

– У двухбаковых адносінах Літвы і Беларусі ёсць пункты напружанасці  будаўніцтва АЭС ля літоўскай мяжы, нядаўні "шпіёнскі скандал", нявырашанае пытанне прыгранічнага руху. Якімі вы бачыце магчымасці для вырашэння гэтых пытанняў?

– Што тычыцца будаўніцтва АЭС, то гэта права кожнай дзяржавы будаваць на сваёй тэрыторыі рознага роду аб'екты, у тым ліку і АЭС. Мы выказалі сваю заклапочанасць і той факт, што яна будзе будавацца так блізка ад нашай мяжы, мы не лічым жэстам добрай волі, і даверу гэта, вядома, не дадае. Адзінае, чаго мы жадаем, каб будаўніцтва ажыццяўлялася па міжнародным нормам канвенцыі ESPOO.

Мы хочам, каб усё было празрыста, каб мы маглі быць перакананыя, што будаўніцтва ідзе якасна і адпавядае ўсім стандартам. На жаль, пакуль што такога дыялогу, як мы б хацелі, не атрымліваецца. А ў гэтым павінен быць  узаемная цікавасць, у тым ліку і Расіі, паколькі яна будуе гэты аб'ект, яе тэхналогіі і фінансаванне. Так што ўсе павінны быць зацікаўлены ў тым, каб гэты праект быў якасны, празрысты і, самае галоўнае, бяспечны.

Паводле Delfi.lt

Поўнасцю інтэрв’ю змешчана тут.

Яшчэ на гэту тэму:

20.07.2012.Вільня і Мінск павінны знайсці спосаб размаўляць не мовай санкцый, лічыць новы пасол Літвы ў Беларусі

вы пасол Літвы ў Беларусі


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус у сваім інтэрвью парталу Delfi.lt  назваў сітуацыю ў Беларусі неадназначнай і сваю галоўную місію бачыць у назіранні за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика