Золатавалютныя рэзервы Беларусi на канец года павiнны скласцi $8,2 млрд. 21.by

Золатавалютныя рэзервы Беларусi на канец года павiнны скласцi $8,2 млрд

17.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіла ўчора кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова на адкрыцці новага цэнтральнага офіса ААТ "Банк БелЗЭБ", перадае БЕЛТА.

Надзея Ермакова падкрэсліла, што паступленне валюты і яе расходы знаходзяцца пад асаблівым кантролем урада Беларусі і Нацыянальнага банка. Яна адзначыла, што пошук дадатковых крыніц для папаўнення золатавалютных рэзерваў з'яўляецца адной з асноўных задач для Беларусі. На гэта павінны быць накіраваны намаганні не толькі ўрада і Нацыянальнага банка, але і тых, хто працуе на вытворчасці, у фінансавай сістэме, у сацыяльнай сферы.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на канец года павінны скласці $8,2 млрд, падкрэсліла кіраўнік Нацыянальнага банка. "Так павінна быць для таго, каб мы маглі вытрымаць двухмесячны імпарт", — растлумачыла Надзея Ермакова. Яна нагадала, што ў гэтым годзе імпарт значна зменшыўся ў параўнанні з мінулым годам.

На 1 жніўня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ склалі, паводле папярэдніх звестак, $8230,2 млн.

Надзея Ермакова адзначыла, што, нягледзячы на запаволенне тэмпаў па зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 2 працэнтных пунктаў да 0,5 працэнтнага пункта, прагноз па зніжэнні стаўкі рэфінансавання да канца года да 20-23 працэнтаў пакуль застаецца актуальным. "Мы на гэты прагноз выходзім, калі не здарыцца штосьці надзвычайнае. Пытанне толькі, у якім месяцы яго ўдасца выканаць", — сказала яна.

Прымаючы рашэнне па зніжэнні стаўкі рэфінансавання, Нацыянальны банк арыентуецца на тэмпы інфляцыі. Такім чынам, не выключыла яна, пры адпаведных умовах тэмпы зніжэння стаўкі рэфінансавання могуць паскорыцца. Разам з тым, калі ўзнікне такая неабходнасць, стаўка рэфінансавання можа быць у нейкі перыяд і павышана. Стаўка рэфінансавання — гэта інструмент, накіраваны на стабілізацыю курсу, а таксама попыту насельніцтва на крэдыты і зберажэнні. "Пакуль неабходнасці ў павышэнні стаўкі рэфінансавання няма", — падкрэсліла Надзея Ермакова.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіла ўчора кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова на адкрыцці новага цэнтральнага офіса ААТ "Банк БелЗЭБ", перадае БЕЛТА. Надзея Ермакова падкрэсліла,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика