Пры аднаўленні электразабеспячэння ёсць прыярытэты. 21.by

Пры аднаўленні электразабеспячэння ёсць прыярытэты

23.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нумары газеты ад 22 жніўня мы паведамлялі пра наступствы разгулу стыхіі на Брэстчыне ў панядзелак, калі ад парываў моцнага ветру пацярпелі пяць раёнаў. А напярэдадні — бліжэй да вечара аўторка — у рэдакцыю патэлефанавала са скаргай жыхарка вёскі Смаляны Пружанскага раёна Зоя Рыгораўна Шымановіч. Над іх населеным пунктам таксама прайшоўся навальнічны фронт. Буйной шкоды, балазе, не прынёс, але пэўных непрыемнасцяў мясцовым жыхарам усё ж такі "падкінуў".

У прыватнасці, скардзілася заяўніца, суседскае дрэва ўпала на яе агароджу. Пры гэтым паабрывала правады. Аварыйныя брыгады працавалі ў вёсцы, але, па словах Зоі Рыгораўны, спаслаўшыся на занятасць, з'ехалі, так і не аднавіўшы электразабеспячэнне для часткі населенага пункта. "У іншых аднавяскоўцаў электрычнасць ёсць, без святла засталіся літаральна пяць-шэсць чалавек", — гаварыла жыхарка вуліцы Цэнтральнай. Трэба заўважыць, што ў рэдакцыю спадарыня Шымановіч патэлефанавала літаральна па заканчэнні толькі сутак пасля разгулу над вёскай стыхіі. Суразмоўцу заўвага — што, маўляў, прайшло не так шмат часу, а вецер прынёс дастаткова шкоды, у тым ліку і ў Пружанскім раёне, і рамонтнікі папросту не паспяваюць адразу і паўсюдна ўсё выправіць (асабліва там, дзе, напрыклад, можа быць парушаны тэхналагічны цыкл пры вытворчасці), — не задаволіла. Жанчына даволі эмацыянальна працягвала скардзіцца, што людзі засталіся без святла...

Ужо раніцай у сераду мы звязаліся з намеснікам старшыні Пружанскага райвыканкама Сяргеем Гукам, старшынёй камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме. Сяргей Міхайлавіч паведаміў, што ў "пікавы" час у цэлым па раёне паступіла каля 90 заявак на аднаўленне ліній электраперадач, у тым ліку і транзітных магутнасцю 10 кВт. Толькі з самога Пружанскага раёна парывы ліквідоўвалі 11 аварыйных брыгад, а яшчэ прыцягваліся аварыйныя брыгады з Жабінкаўскага і Івацэвіцкага раёнаў.

— Пры аднаўленні электразабеспячэння ёсць прыярытэты. Першым чынам вядуцца патрэбныя рамонтныя работы на лініях магутнасцю 10 кВт, потым падключаюцца да электрасілкавання аб'екты прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Напрыклад, у нас аварыйныя брыгады аднаўлялі электразабеспячэнне птушкафабрыкі, бо была рызыка, што прадпрыемства можа панесці страты, — распавёў далей намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук. — Паралельна з гэтымі работамі, калі ёсць такая магчымасць, вядзецца аднаўленне электразабеспячэння жылога фонду.

Далей Сяргей Міхайлавіч (падчас размовы з журналістам "Звязды") набраў па другім тэлефоне дырэктара Пружанскіх электрасетак Аляксандра Усіка, пасля чаго перадаў адказ апошняга: аварыйная брыгада ўжо выехала ў вёску Смаляны. Калі на месцы высветліцца, што ніякіх іншых сур'ёзных праблем стыхія не прынесла, электразабеспячэнне мясцовых жыхароў, у тым ліку і нашай заяўніцы, адновяць у самы бліжэйшы час. Напрыканцы размовы старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме заўважыў, што зараз вядуцца літаральна апошнія падключэнні спажыўцоў, якія пацярпелі падчас разгулу стыхіі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары газеты ад 22 жніўня мы паведамлялі пра наступствы разгулу стыхіі на Брэстчыне ў панядзелак, калі ад парываў моцнага ветру пацярпелі пяць раёнаў. А...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика