Японцы зацiкавiлiся беларускiмi тэхналогiямi радыяцыйнага кантролю. 21.by

Японцы зацiкавiлiся беларускiмi тэхналогiямi радыяцыйнага кантролю

29.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Год таму завяршыўся праект "Мадэрнiзацыя сiстэмы процiдзеяння незаконнаму абароту ядзерных i радыеактыўных матэрыялаў на Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь" (РАДБЕЛ). Ён рэалiзоўваўся Дзяржпагранкамiтэтам Беларусi i ўрадам Японii. У беларускiх СМІ ўжо нямала пiсалi аб тым, што даў праект Беларусi. Японскi эксперт Сансiра Хасака , якi курыраваў праект, расказвае, што ў сваю чаргу атрымала Японiя ад супрацоўнiцтва з беларускiм бокам у гэтай сферы.

— Пан Хасака, беларуска-японскi праект РАДБЕЛ быў звязаны з кантролем радыяцыi. Цi дапамог ён Японii пасля таго, як здарылася трагедыя на АЭС "Фукусiма"?

— Нiхто не мог прадбачыць такую катастрофу, калi мы пачыналi праект. Тым не менш гэта адбылося, i пасля завяршэння праекта РАДБЕЛ мы ўбачылi, што супрацоўнiцтва дало ў добрым сэнсе пабочныя эфекты.

Паводле iнфармацыi Дзяржпагранкамiтэта Беларусi, апошнi год яны прымалi ў сябе многiх прадстаўнiкоў Японii, у тым лiку даследчыкаў, журналiстаў, прадстаўнiкоў улад. Была сярод iх i дэлегацыя прэфектуры Фукусiма. У час гэтых вiзiтаў японцы наведвалi вучэбную аўдыторыю, у якой можна было азнаёмiцца з беларускiмi тэхналогiямi манiторынгу радыяцыi. Кожны, хто прыехаў з Японii, меў магчымасць прайсцi iндывiдуальнае дазiметрычнае абследаванне ў адной з мабiльных лабараторый, створаных дзякуючы праекту РАДБЕЛ.

З самага пачатку праект прызначаўся для Беларусi, але нешта з РАДБЕЛ аказалася карысным i для нас. Мы вельмi ўдзячны нашым партнёрам з беларускай пагранслужбы за тое, што яны былi такiмi гасцiннымi з кожнай японскай дэлегацыяй, а таксама за жаданне дзялiцца ведамi i вопытам, атрыманымi ў час штодзённай работы ў зонах, што пацярпелi пасля аварыi ў Чарнобылi.

Наколькi нам вядома, многiя японскiя эксперты, якiя пабывалi ў Беларусi, зацiкавiлiся беларускiм доследам па пераадоленнi наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Акрамя таго, спецыялiсты з Беларусi прыязджаюць цяпер у Японiю, каб падзялiцца практычнымi рашэннямi ў сiтуацыi пасля аварыi ў Фукусiме.

— Што менавiта з беларускага вопыту рэалiзацыi РАДБЕЛ выкарыстала ваша краiна?

— Беларусь — краiна, якая мяжуе з некалькiмi дзяржавамi. I гэта менавiта сухапутныя межы. Японiя ж, як вядома, акружана вадой з усiх бакоў. Таму, працуючы па праекце, мы многаму навучылiся ў пагранiчнай службы. Гэта асаблiвасцi эфектыўнага пагранiчнага менеджменту. Гэта ўнiкальныя падыходы да радыяцыйнага кантролю на гранiцы i забеспячэння радыяцыйнай бяспекi асабовага складу i жыхароў раёнаў, заражаных пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Дарэчы, iдэя разгортвання мабiльных лабараторый у рамках РАДБЕЛ належыць пагранiчнiкам.

Для нашага праекта мы выкарыстоўвалi тэхналогii вымярэння радыяцыi добра вядомых беларускiх фiрм, такiх як "Атамтэх" i "Полiмайстар". Пры выбары ўлiчвалася, што многiя пагранiчнiкi ўмеюць абыходзiцца з прыборамi гэтых вытворцаў. Акрамя таго, абсталяванне высокаiнтэгравана з IT-тэхналогiямi. У хуткiм часе такiя ж прыборы (дэтэктары выпрамянення, спектрометры выпраменьвання чалавека (СВЧ)) былi экспартаваны ў Японiю з Беларусi ў вялiкай колькасцi. Гэтыя беларускiя брэнды сталi даволi папулярныя ў нас не толькi сярод прафесiяналаў, але i жыхароў, якiя сталi купляць персанальныя дазiметры пасля Фукусiмы.

— Як вы ацэньваеце ўзровень супрацоўнiцтва Беларусi i Японii ў гэтай сферы? Цi мае намер японскi бок прадоўжыць узаемадзеянне з беларускiмi калегамi?

— Двухбаковае супрацоўнiцтва нашых дзяржаў у гэтай галiне мае дваццацiгадовую гiсторыю i пачалося яшчэ ў 1990-я гады, калi распаўся СССР i неадэкватная абарона ядзерных матэрыялаў i ўстановак у постсавецкiх краiнах пачала выклiкаць апасеннi ў сусветнай супольнасцi. У цеснай кааперацыi з МАГАТЭ на працягу 1990-х Японiя зрабiла значны ўклад у стварэнне сiстэмы ўлiку i кантролю, а таксама фiзiчнай абароны ядзерных матэрыялаў у Беларусi.

Акрамя таго, пасля падзей 11 верасня ў Нью-Ёрку сталi больш актуальнымi тэрарыстычныя пагрозы ў галiне ядзернай бяспекi, уключаючы нелегальны транзiт ядзерных i радыеактыўных матэрыялаў праз гранiцы дзяржаў. Спадзяёмся, у вырашэннi гэтай праблемы дапамог менавiта РАДБЕЛ. Я хацеў бы адзначыць, што ў прынцыпе забеспячэнне абароны ад ядзернага тэрарызму — гэта справа i адказнасць асобнай суверэннай дзяржавы. Але, як паказалi падзеi ў Фукусiме, iнцыдэнт, якi недзе адбыўся, становiцца агульнай праблемай. Мы павiнны ўважлiва адсочваць зменлiвую абстаноўку i з'яўленне новых пагроз. Цяпер наша ўвага пераходзiць да пытання: "Наколькi паспяхова створаная сiстэма спраўляецца з пастаўленымi задачамi?" У сувязi з гэтым мы плануем адправiць у Беларусь каманду, якая ацэнiць, якi эфект даў наш сумесны праект.

— Папрацаваўшы ў праекце РАДБЕЛ, што вы даведалiся аб чарнобыльскай трагедыi i як у вашай краiне можна выкарыстаць дослед пераадолення наступстваў таго выбуху?

— Аб Чарнобылi напiсана вельмi шмат — i журналiстамi, i вучонымi. Пасля аварыi ў Фукусiме ў Японii чарнобыльская тэма зноў ажыла ў розных публiкацыях, паказваючы рост цiкавасцi японскай аўдыторыi да гэтай праблемы. Праўда, ёсць некаторыя адрозненнi ў сацыякультурным аспекце памiж Беларуссю i Японiяй, але ваша практыка, якой чвэрць стагоддзя, неацэнная. Добра адпрацаваныя i сiстэмныя падыходы па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы i развiццю пацярпелых тэрыторый будуць карысны i для нас. У час рэалiзацыi праекта мы былi прыемна ўражаны беларускiмi тэхналогiямi i падыходамi. Я ўпэўнены, што японцы, якiя наведваюць вашу краiну, будуць уражаны напрацоўкамi ў гэтай сферы. У сувязi з гэтым мы гаворым нашым суайчыннiкам: "Лепш адзiн раз убачыць..."

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год таму завяршыўся праект "Мадэрнiзацыя сiстэмы процiдзеяння незаконнаму абароту ядзерных i радыеактыўных матэрыялаў на Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика