"Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўвасабляе тып бібліятэкі будучага"
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік, ад імя беларускага ўрада віншуючы калектыў НББ з 90-годдзем з дня заснавання гэтай установы. "Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы бібліятэчнай справы Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яўляецца гонарам краіны, вядучым культурным, інфармацыйным і грамадска-палітычным цэнтрам", — адзначыў Анатоль Тозік. Паводле яго слоў, дзяржава падтрымлівае развіццё бібліятэчнай і кнігавыдавецкай справы, выдзяляе сродкі на выпуск і закупку сацыяльна значнай літаратуры для папаўнення бібліятэчных фондаў. Акрамя таго, цяпер вядзецца работа па стварэнні Нацыянальнай электроннай бібліятэкі Беларусі. Анатоль Тозік уручыў супрацоўнікам НББ ганаровыя граматы Савета Міністраў. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў зачытаў віншаванне калектыву НББ, накіраванае Прэзідэнтам. У прыватнасці, у віншаванні гаворыцца, што за гады існавання бібліятэка прайшла вялікі і слаўны шлях, унесла важкі ўклад у станаўленне і развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы незалежнай беларускай дзяржавы. Надзвычай важнай падзеяй стала адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які даў ёй магчымасць стаць адной з лепшых нацыянальных бібліятэк свету, месцам, дзе праходзяць грамадска-палітычныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню. Аляксандр Радзькоў уручыў супрацоўнікам бібліятэкі ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта. Міністр культуры Павел Латушка ў сваю чаргу ўзнагародзіў ганаровай граматай Міністэрства культуры калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асобным супрацоўнікам уручаны нагрудныя знакі гэтага ведамства. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік, ад імя беларускага ўрада віншуючы калектыў НББ з 90-годдзем з дня заснавання гэтай установы.
|
|