Дні адчыненых дзвярэй у парламенце
15.09.2012
—
Новости Общества
|
Напярэдадні Міжнароднага дня дэмакратыі, які быў усталяваны ААН у 2007 годзе, абедзве палаты беларускага парламента, падобна парламентам усяго свету, традыцыйна адчынілі свае дзверы для сустрэч, у першую чаргу — з моладдзю. — Гэта робіцца, каб яшчэ раз расказаць, як працуе прадстаўнічая і заканадаўчая ўлада краіны, якія ёсць пытанні ў грамадзян да парламента, якім бы яны жадалі яго бачыць — патлумачыла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна МАЗАЙ. — Мы, безумоўна, яшчэ і падводзім вынікі зробленага, бо чацвёртае скліканне Савета Рэспублікі завяршае сваю працу. Больш падрабязна спыняемся на тых законах, якія датычацца моладзі, сістэмы адукацыі, развіцця прафесійных гарызонтаў для маладых. 14 верасня ў Савеце Рэспублікі сенатар Ніна Мазай сустрэлася са студэнтамі БДУ. Яна расказала ім, у чым спецыфіка працы Верхняй палаты парламента, якія яна выконвае функцыі, якімі паўнамоцтвамі надзелены яе камісіі. На працы сваёй камісіі Ніна Мазай спынілася найбольш падрабязна: дэпутаты чацвёртага склікання ратыфікавалі больш за 200 міжнародных дагавораў, усяго Савет Рэспублікі зацвердзіў больш за 600 такіх дакументаў. Сёння на стале сенатараў ляжыць праект вельмі важнага Закона аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь. Толькі за апошні час тут былі прынятыя парадку 54 заканадаўчых актаў, якія рэгулююць дзейнасць Мытнага саюза, 17 дагавораў, якія тычацца АЭП, у працы яшчэ 4 законапраекты, прысвечаныя Адзінай эканамічнай прасторы, і каля 60 такіх рыхтуюцца... У той жа самы час у будынку Ніжняй палаты парламента адбывалася сустрэча дэпутата Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Валянціны ЛУЗІНАЙ (Іўеўская выбарчая акруга №53) з членамі Моладзевай палаты Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Аляксандр ЮШКЕВІЧ і начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Віталь БРЭЛЬ. — Сімвалічна, што напярэдадні Міжнароднага дня дэмакратыі сустрэча ў парламенце адбываецца менавіта з дэпутатамі нядаўна выбранай Моладзевай палаты Ашмяншчыны, — звярнулася да гасцей Валянціна Лузіна. — Гэта своеасаблівая эстафета ад нас, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, да вас — нашых юных калег, якім належыць вырашаць значныя пытанні моладзі і грамадства. Дэпутаты таксама адказалі на пытанні маладых людзей і выслухалі іх прапановы па дзейнасці парламента. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня — Міжнародны дзень дэмакраты
|
|