Дзік напаў на чалавека
15.09.2012
—
Новости Общества
|
Няшчасце прыйшло ў вёску Маладзельчыцы Пінскага раёна з лесу. У чацвер апоўдні 75-гадовая Любоў Лосіч займалася ў двары па гаспадарцы, калі да яе на падворак забег вялікі дзік. Жывёліна выскачыла з кукурузы, якая расце праз дарогу. На кукурузнае поле зайшла тэхніка. Магчыма, гул матораў напалохаў ляснога прышэльца, і ён пабег, куды вочы глядзяць, расказала па тэлефоне пенсіянерка. Любоў Фёдараўна перапужалася і ўскочыла ва ўласны хлеў, а дзік пачаў бегаць па агародзе і падворку. Жанчына паклікала на дапамогу... Калі прыйшлі людзі, дзікі кабан праламаў плот, выскачыў да суседа, там таксама праламаў плот і пабег далей. Пазней Любоў Лосіч даведалася, што праз два дамы жывёліна напала на аднавяскоўца, 74-гадовага Канстанціна Лосіча, і моцна яго параніла. Пенсіянера забрала "хуткая", яго давялося шпіталізаваць. А Любоў Фёдараўна, паводле яе слоў, пакуль не здолела поўнасцю адысці ад шоку... Як паведамілі ў Брэсцкай абласной інспекцыі па ахове расліннага і жывёльнага свету, прычынай такіх паводзін дзікай жывёліны стаў няправільны падыход да ўборкі асобна ўзятага поля. Кукурузны клін трэба дзяліць на дзве паловы, а не ўбіраць па крузе, каб не даць тым самым магчымасці дзікім жывёлам уцячы. Прынамсі, пачынаць уборку варта ад населенага пункта, а не ад лесу. Дзік проста шукаў выхад і, спалоханы тэхнікай і людзьмі, праявіў агрэсію. Святлана ЯСКЕВІЧ. Выбух на будаўнічай пляцоўцыУ Полацку на тэрыторыі новабудоўлі шматкватэрнага жылога дома на вуліцы Іаана Дойліда ў выніку выбуху загінуў 22-гадовы зваршчык замежнага прыватнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства, яшчэ адзін рабочы быў паранены. — А першай гадзіне дня ў службу выратавання паступіла паведамленне пра выбух на будаўнічай пляцоўцы невядомага прадмета. Мяркуецца, выбухнула граната часоў Вялікай Айчыннай вайны, — паведамляюць у Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. — У выніку выбуху загінуў грамадзянін 1990 года нараджэння, зваршчык прадпрыемства "Натурыба-Полацк". Пацярпеў грамадзянін 1964 года нараджэння, мантажнік будаўніча-мантажнага трэста № 22, які з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваны. Канкрэтная прычына выбуху высвятляецца. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Не ўзлюбіў "Форды"Знаходзячыся пад уздзеяннем наркотыку, 27-гадовы непрацуючы здзейсніў за ноч серыю злачынстваў: сагнаў два "Форды", з трэцяга скраў магнітолу. — Спачатку на вуліцы Цікоцкага маладзёну "прыглянуўся" мікрааўтобус "Форд-Транзіт". Пры дапамозе адвёрткі ён выціснуў шкло пасажырскіх дзвярэй, дастаў аўтамагнітолу, а з бардачка — ключы. Падсілкаваўшыся знойдзенай там жа цукеркай, хлопец вырашыў аднесці магнітолу дадому, — расказала прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г.Мінска Вольга Куцько. — Аднак каля суседняга дома грамадзянін звярнуў увагу на ўніверсал "Форд-Сьера". Выкарыстаўшы скрадзеныя з "Транзіта" ключы, ён ускрыў вадзіцельскія дзверы і сагнаў машыну. Яе хлопец вырашыў схаваць на дачы ў Астрашыцкім гарадку, аднак на паўдарозе падумаў, што не будзе на чым вярнуцца назад, таму зноў паехаў у горад. Аўтамабіль ён пакінуў на вуліцы непадалёку ад дома, але, сыходзячы, дастаў з салона акустычную калонку. Занёс яе і магнітолу з "Транзіта" ў кватэру, пасля чаго зноў спусціўся на вуліцу. Праходзячы ўздоўж бліжэйшай аўтастаянкі, маладзён звярнуў увагу яшчэ на адзін універсал "Форд". Зноў узламаў замкі, завёў рухавік і перагнаў машыну ў суседні двор. Пасля зняў з двух скрадзеных аўтамабіляў рэгістрацыйныя нумары і схаваў іх пад сядзеннямі. Ранкам уладальнікі машын звярнуліся ў міліцыю. Неўзабаве падазроны ва ўчыненні згонаў быў затрыманы. Хлопец расказаў, што скрадзеныя аўто, калі б іх не знайшлі, планаваў разабраць і прадаць па запчастках. Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няшчасце прыйшло ў вёску Маладзельчыцы Пінскага раёна з лесу. У чацвер апоўдні 75-гадовая Любоў Лосіч займалася ў двары па гаспадарцы, калі да яе на падворак забег... |
|