Пытанне з чаргой закрыта. 21.by

Пытанне з чаргой закрыта

15.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзіцячы садок для Лінова — амаль што стратэгічны аб'ект

У суботу ў вёсцы Лінова Пружанскага раёна адбудзецца свята — афіцыйнае адкрыццё дзіцячага садка. Гэтай падзеі тут асабліва чакалі: стары садок даўно не ўмяшчае ўсіх сельскіх дзяцей. Дашкольным выхаваннем ахоплены прыкладна паўсотні малых, яшчэ столькі стаялі ў чарзе на месца.

Будоўля на месцы былога поля сельгаспрадпрыемства пачалася ў 2010 годзе. А праз год вёска літаральна перажыла бум нараджальнасці. У 2011 годзе на свет з’явілася 53 немаўляці. Для параўнання: з пачатку сёлетняга года нарадзілася толькі 15 дзетак, гэта сярэдняя за апошнія пяць гадоў лічба. Старшыня сельсавета Людміла Жогал тлумачыць леташні ўсплеск нараджальнасці вельмі проста: "Паглядзелі нашы матулькі, што на будоўлі закіпела работа, вось і адважыліся павялічыць сям'ю".


Ну і праўда, у такі садок грэх не прывесці дачку ці сына. Многім гарадскім дашкольным установам нават марыць пра падобны ўзровень не выпадае. Двухпавярховы прасторны будынак з басейнам разлічаны, паводле праекта, на 95 месцаў. Для знаходжання, выхавання, развіцця дзяцей ёсць усё. Выхавацелька Ірына Патапчук, якая рыхтавала да наваселля сярэднюю групу, з задавальненнем паказала свае апартаменты. Зручная прыгожая мэбля, мноства цацак, матэрыял для заняткаў — усё знаходзілася ў групе, трэба было толькі астатняе расставіць на паліцах. У вочы кінуўся мініяцюрны мяккі гарнітур, на якім важна сядзелі прыбраныя лялькі. Аказалася, Пружанскі КБА вырабляе такую арыгінальную мэблю. На канапе, у крэслах, вядома, змогуць пасядзець не толькі лялькі, але і дзеці.

Памочніца выхавальніка тым часам засцілала ложкі і наводзіла апошні бляск у спальні. Тут нават посцілкі і бялізна падабраны з густам і ў тон дыванам, якія ляжаць на падлозе.

Загадчыца ясляў-садка Святлана Гардзіеўская расказала, што ў панядзелак сюды прыйдуць роўна сто дзяцей. І пытанне з чаргой у яслі альбо сад для Лінова будзе закрыта. Усе бацькі змогуць атрымаць месца свайму дашкольніку. І Святлана Міхайлаўна, і старшыня сельсавета Людміла Канстанцінаўна дапамагалі рабочым наносіць апошнія штрыхі добраўпарадкавання. Рукі па локаць у пяску, але твары свецяцца радасцю.

— Мы столькі чакалі гэтага сада, — гаворыць Людміла Жогал. — Гэта ж для нас амаль стратэгічны аб'ект. Лінова паспяхова развіваецца як аграгарадок. Тут шмат прадпрыемстваў: Аранчыцкая птушкафабрыка, хлебапрыёмнае прадпрыемства, чыгуначная станцыя, база райсельгасагразабеспячэння, лясніцтва, сельгаспрадпрыемства, у нас больш за дзясятак розных крам і пунктаў харчавання. Маладыя сем'і актыўна купляюць і будуюць жыллё. Праца ёсць, але некаторыя матулі вымушаны былі сядзець дома, бо не было куды дзець дзіця. А цяпер, як бачыце, пытанне вырашана.

Грошы на фінансаванне будаўніцтва выдаткаваны з абласнога бюджэту. У вёсцы чакаюць, што перарэзаць сімвалічную стужку прыедзе губернатар вобласці Канстанцін Сумар.

Святлана ЯСКЕВІЧ. Фота аўтара.

Пружанскі раён

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзіцячы садок для Лінова — амаль што стратэгічны аб'ект У суботу ў вёсцы Лінова Пружанскага раёна адбудзецца свята — афіцыйнае адкрыццё дзіцячага садка. Гэтай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика