Рыбнае Белае
26.09.2012
—
Новости Общества
|
Шэсць працэнтаў усёй сажалкавай рыбы ў Беларусі вырошчваецца ў старэйшай рыбагадоўчай гаспадарцы — доследным рыбгасе "Белае" Жыткавіцкага раёна. Гісторыя гаспадаркі пачалася яшчэ задоўга да вайны. А назва да яе перайшла ад суседніх аднайменных возера і вёскі. У гэтыя дні тут поўным ходам ідзе адлоў рыбы. Яго вядуць тры рыбалавецкія брыгады. — Наша задача — адлавіць тысячу тон таварнай рыбы, з якіх 870 тон мы павінны паставіць на спажывецкі прылавак, — паведаміў дырэктар гаспадаркі Віктар Дашкевіч. — На поўны адлоў з адной сажалкі ідзе чатыры дні. Спадзяёмся, усе ўзятыя намі планы выканаем да канца лістапада, бо ў нас працуюць шмат добрых спецыялістаў не толькі на адлове і сартаванні рыбы, але і ў іншых вытворча-гаспадарчых звёнах. Фота Анатоля Клешчука. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць працэнтаў усёй сажалкавай рыбы ў Беларусі вырошчваецца ў старэйшай рыбагадоўчай гаспадарцы — доследным рыбгасе "Белае" Жыткавіцкага раёна. |
|