Пракладваем інтэрнэт-масты ў Польшчу. 21.by

Пракладваем інтэрнэт-масты ў Польшчу

27.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Польшча. Варшава.

Ліцэй горада Дуброва (Дамброва-Беластоцка) сустрэў на польскай зямлі беларускіх настаўнікаў і вучняў з маладзечанскай гімназіі №3.

Ад 3 да 6 верасня гімназісты старэйшых класаў і іх настаўнікі пагасцявалі ў польскім ліцэі. Як распавёў дырэктар гімназіі №3 Віталь Крупянькоў, у падарунак польскім калегам прывезлі мастацкую літаратуру на рускай і беларускай мовах. А палякі падарылі сервіз.

Жылі вучні і настаўнікі не ў сем’ях, як заўсёды, а ў інтэрнаце. У Дуброўскім ліцэі якраз адзначалі традыцыйнае свята прысвячэння ў ліцэісты. Свята праходзіла на вуліцы каля ліцэя. У Дуброўскім ліцэі вучні абавязкова павінны вучыць рускую мову. А ў гімназіі №3 існуе гурток польскай мовы. Таму ліцэісты добра разумеюць маладзечанцаў.

На працягу мінулага навучальнага года гімназія праводзіла інтэрнэт-масты. Прыкладна раз на два месяцы гімназісты і настаўнікі збіраліся ў кабінеце інфарматыкі і размаўлялі з палякамі па скайпе.

Паводле слоў вучаніцы 11 класа Паліны Мацко, якая таксама ездзіла ў Польшчу, у іх была экскурсія па горадзе. Пабачылі шмат помнікаў, касцёл, з’ездзілі ў запаведнік, паглядзелі на звяроў і векавыя дрэвы. Праводзілі спартыўную эстафету беларусы-палякі. Пабывалі на беларуска-польскай мяжы.

У развітальны вечар спачатку адбыўся канцэрт, а потым пачалася дыскатэка. Палякі прадэманстравалі свае выступленні, а беларусы паказалі свае нумары..

– Польскія хлопцы больш выхаваныя, чым беларускія, – адзначае Паліна. – Яны заўсёды падзякуюць за танец. І яшчэ здзівіла, што на дыскатэцы яны танцуюць парамі, а не паасобку.

Тры гады таму агульнаадукацыйны ліцэй аб'яднання школ імя генерала Суліка ў Дуброве і гімназія №3 горада Маладзечна заключылі дагавор. Яго мэты – сумясціць вучобу, вывучэнне мясцовых традыцый і выдатны адпачынак з пазнавальнымі экскурсіямі. У вучняў з Дубровы ёсць магчымасць пазнаёміцца з умовамі жыцця сваіх аднагодкаў, а маладзечанцам – у іх.  Для настаўнікаў гэта сяброўства дае магчымасць абмяняцца вопытам у сферы выхавання і адукацыі паміж дзвюма школамі.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Настассі РОЎДЫ.

Чытайце на гэтую ж тэму:

Нашы школьнікі наведваюць Польшчу і Германію

Нямецкая гімназія выбірае стыпендыята

Што здзівіла вас у Маладзечне?


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ліцэй горада Дуброва (Дамброва-Беластоцка) сустрэў на польскай зямлі беларускіх настаўнікаў і вучняў з маладзечанскай гімназіі №3.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика