Больш доўгая працоўная дзейнасць будзе заахвочвацца. 21.by

Больш доўгая працоўная дзейнасць будзе заахвочвацца

03.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсійны ўзрост у Беларусі з'яўляецца досыць нізкім у параўнанні з іншымі краінамі, аднак павялічваць яго не плануецца. Але ў нашай краіне будзе заахвочвацца добраахвотнае павышэнне пенсійнага ўзросту.

Згодна з указам № 136 ад 18 сакавіка 2012 года "Аб мерах па ўдасканаленні пенсійнага забеспячэння грамадзян", які ўступіў у сілу 1 кастрычніка гэтага года, адклаўшы атрыманне пенсіі на пяць гадоў, чалавек зможа павысіць яе памер у 1,7-2 разы.

Нормы ўказа дазваляюць павялічыць памер пенсіі наступным чынам: за першы год працы пры тых жа ўмовах — на 6% заробку, які ўжываецца для вылічэння пенсіі, за другі — на 8%, за трэці — на 10%, за чацвёрты — на 12%, за пяты і наступныя гады працы — на 14%.

Сёння пенсію па ўзросце з "прэміяльным" павелічэннем памеру атрымліваюць больш за 5 тысяч беларусаў. Усяго ў Беларусі пражываюць 2,5 млн пенсіянераў, з іх працуюць каля 566 тысяч. У сярэднім людзі працуюць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту каля пяці гадоў. І, як адзначае начальнік аддзела развіцця пенсійнай сістэмы Таццяна ПАГОНЫШАВА, пенсіянеры складаюць даволі вялікую канкурэнцыю сваім маладым калегам з улікам вялізнага вопыту і адказнасці ў дачыненні да працы.

Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсійны ўзрост у Беларусі з'яўляецца досыць нізкім у параўнанні з іншымі краінамі, аднак павялічваць яго не плануецца. Але ў нашай краіне будзе заахвочвацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика