На зіму — толькі "калібраваныя" яблыкі. 21.by

На зіму — толькі "калібраваныя" яблыкі

03.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

цэны, па якіх з прыватных садоў нарыхтоўшчыкі згодны забраць лішкі гэтай садавіны, вагаюцца ў залежнасці ад рэгіёна. Так, на Брэстчыне, дзе найбольшы ўраджай, прыгожыя вялікія сартавыя яблыкі прымаюць па 900 — 1,5 тысячы рублёў за кілаграм. У іншых абласцях Беларусі закупачны кошт вышэйшы — ад 3 да 4 тысяч рублёў за кілаграм. Калі ж размова ідзе пра яблыкі-паданкі, якія пасля пойдуць на варэнне і сок, іх прымаюць па 250-450 рублёў за кіло.

Як адзначыла начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндэр падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, у насельніцтва ўжо закуплена 131 тысяча тон яблыкаў. Летась на гэты час было 73 тысячы тон.

— Яблыкі, якія здаюць з прыватных падворкаў, менш падвяргаліся хімічнай апрацоўцы, у параўнанні з тымі, што вырошчваюць у фермерскіх гаспадарках, дзе апрацоўка хімікатамі для лепшага росту, выспявання і захоўвання можа праводзіцца да 7 разоў, — адзначыла Аксана Скіндэр.

У гэтым годзе дзякуючы вялікаму ўраджаю нарыхтоўшчыкі прад'яўляюць больш строгія патрабаванні да яблыкаў, што будуць закладвацца на зіму для продажу. Падыходзяць толькі плады дыяметрам ад сямі і больш сантыметраў — раней дастаткова было і пяці. Для продажу зімой і вясной, напрыклад, у Мінску збіраюцца закласці 250 тон беларускіх яблыкаў.

Ураджай "паспрыяў" і таму, што, па словах Аксаны Скіндэр, пераапрацоўчыя прадпрыемствы часам не спраўляюцца з той колькасцю яблыкаў, якія ім пастаўляюць нарыхтоўшчыкі.

Кошт, па якім прадаюць нарыхтаваныя яблыкі прадпрыемствы "Белкаапсаюза" на сельскагаспадарчых ярмарках у Мінску, вагаецца ад 1360 да 3640 рублёў за кілаграм. Гатункі — як раннія, так і сярэдняпознія, накшталт антонаўкі ці імрусу.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
цэны, па якіх з прыватных садоў нарыхтоўшчыкі згодны забраць лішкі гэтай садавіны, вагаюцца ў залежнасці ад рэгіёна. Так, на Брэстчыне, дзе найбольшы ўраджай,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика