Мінская міліцыя: пікетчыка Вінаградава білі, фатографа Грыца - не. 21.by

Мінская міліцыя: пікетчыка Вінаградава білі, фатографа Грыца - не

08.10.2012 13:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінская міліцыя: пікетчыка Вінаградава білі, фатографа Грыца — не

           


З АУС Фрунзенскага раёна Мінска яму адказалі, што 18 верасня падчас пікета за парушэнне заканадаўства пры прывядзенні масавых мерапрыемстваў былі затрыманыя Арцыбашаў, Курловіч, Віняцкі, Вінаградаў. Разам з імі затрымалі яшчэ сем чалавек, якія мелі пры сабе фотаапараты і камеры.




У выніку налёту людзей у цывільным Сяргею Грыцу разбілі твар, з фотаапарата выдалілі здымкі. Прадстаўнік Фрунзескага РАУСа сталіцы адказаў: супраць Вінаградава і іншых актывістаў сілу ўжылі, супраць Грыца — не.

"Праведзенай праверкай высветліць абставіны атрымання цялесных пашкоджанняў Грыцом не прадставілася магчымым, бо ніхто з супрацоўнікаў міліцыі ў адносінах да апошняга фізічнай сілы і фізічнага гвалту, а таксама спецсродкаў не выкарыстоўваў". Не бачыцца магчымым высветліць і акалічнасці выдалення ў фотакарэспандэнта Associated Press на "відэакамеры" (так у пастанове, сапраўды гэта быў фотаапарат), бо супрацоўнікі міліцыі яе не забіралі. Адпаведна адсутнічае склад злачынства.

Міліцыя адмовілася шукаць чалавека, які збіў фатографа.

Нагадаем, 18 верасня ля ўніверсама "Фрунзенскі" ў Мінску падчас пікета, ладжанага моладзевым крылом кампаніі "Гавары праўду!" — "Zmena" былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН), а таксама актывісты "Zмены". Падчас пікета актывісты меліся зладзіць сімвалічную раздачу баршчу.

Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика