Астраўчане могуць званіць у “101” не толькі з-за пажару. 21.by

Астраўчане могуць званіць у “101” не толькі з-за пажару

09.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ад 1 да 31 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Астраўчане па тэлефоне “101” могуць паведамляць інфармацыю аб дамах, якія выкарыстоўваюцца грамадзянамі без пэўнага месца жыхарства, а таксама пра людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і падвяргаюць небяспецы сябе і навакольных.

Атрыманая інфармацыя будзе старанна аналізавацца, а па кожным канкрэтным факце прымацца неадкладныя меры рэагавання.

Узмоцненыя меры прафілактыкі абумоўленыя надыходам асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду. Месячнік пажарнай бяспекі павінен выпрацаваць меры па папярэджанні пажараў у жылым сектары і павысіць культуру бяспекі домаўладальнікаў.

Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага РАНС.

Фота forum.onliner.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 1 да 31 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Астраўчане па тэлефоне “101” могуць паведамляць інфармацыю аб дамах, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика