Настаўнік цяпер не ў пашане?. 21.by

Настаўнік цяпер не ў пашане?

11.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У першую нядзелю кастрычніка ў нас будзе адзначацца Дзень настаўніка. На жаль, людзі гэтай прафесіі часта скардзяцца на нялёгкае жыццё, многім з іх не да свята.

Што ж не задавальняе іх у сваёй працы? Чаму сучасная моладзь не лічыць педагагічныя спецыяльнасці прывабнымі? На гэтыя пытанні сёння адказваюць настаўнікі маладзечанскіх школ.

Нізкі заробак

Першае, што выклікае незадаволенасць – нізкі заробак.  З улікам рознай нагрузкі, катэгорыі  і стажу працы настаўнікі называлі зарплату ад 2 да 4 мільёнаў.

– Каб атрымліваць нармальныя грошы, трэба мець стаж працы 15-20 гадоў, узяць на сябе шмат дадатковых гадзін, улічваючы класнае кіраўніцтва, піянерскую арганізацыю і іншае, –  кажа Вікторыя, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. –  Здаецца, і ўзялі б, але гэта азначае адмову ад асабістага жыцця і зніжэнне якасці працы, бо выканаць гэта ўсё дасканала ў мізэрныя тэрміны амаль немагчыма!.

Знявага з боку вучняў

Выглядае, што гэта хвалюе найперш, бо не адна Вікторыя сказала аб нізкім заробку. Другой  прычынай незадаволенасці з’яўляецца непавага з боку вучняў. Дзеці дазваляюць сабе зашмат вольнасці, якая перарастае ў нахабства.

– Бывала, зробіш вучню сур’ёзную заўвагу, а ён табе як адкажа, дык так крыўдна становіцца. Быццам не з педагогам, а з нейкім “блатным” гаворыць, – сказала адна з настаўніц. – А паспрабуй толькі яму нешта не так адказаць! Гэта раней, у савецкія часы, настаўнік меў нейкі аўтарытэт. Калі бацькоў выклікалі ў школу, гэта было катастрофай! А цяпер што?! Ніякай дысцыпліны.

Безумоўна, у такой атмасферы вельмі цяжка працаваць.

Бюракратыя з паперамі

Практычна ўсе кажуць  аб праблемах, звязаных з папяровай цяганінай, калі настаўнік, замест таго каб правесці больш часу са сваёй сям’ёй, павінен пісаць нейкія планы, канспекты дома, на выхадных.

Класны кіраўнік – “нянька”

Наталля, класны кіраўнік, скардзіцца на тое, што ператвараецца ў “няньку” для сваіх вучняў.

– Вось зловяць яго нецвярозага, напрыклад, недзе на вуліцы вечарам, я застаюся вінаватай. Размовы праводзім перыядычна, але ж не факт, што пасля іх дзеці перастаюць нешта парушаць. Розныя сітуацыі, розныя дзеці, розныя сем’і, – кажа яна. – Нярэдка бацькі “зваляць” усю адказнасць за выхаванне дзяцей на нас: маўляў, вы школа, вы і вучыце іх.

Яна ж лічыць, што трэба супрацоўнічаць з бацькамі, каб сумесна займацца дзецьмі.

“Нямодна”

– Цяпер прафесія педагога нямодная. Вядома, сучаснай моладзі не падабаюцца такія ўмовы. Яны наглядзяцца ў Інтэрнэце ды па тэлевізары ўсяго ўсялякага, а потым уяўляюць сябе прамоўтарамі, дызайнерамі, менеджарамі… – кажа настаўнік фізічнай культуры. – А яшчэ дрэнна, што дзяржава надае мала ўвагі педагогам.

Прапаноў, якія б істотна палепшылі сітуацыю на практыцы, амаль няма. Хіба што ўсе прапануюць павысіць настаўнікам заробак.

Дарэчы, усе апытаныя настаўнікі выказаліся, што без поклічу сэрца, без любові да дзяцей ісці працаваць у школу не варта.

Зрэшты, за 200 даляраў без вялікага жадання працаваць наўрад ці нехта і будзе...

Імёны настаўнікаў былі змененыя.

Дар’я СПЕВАК.

Фота wrps.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першую нядзелю кастрычніка ў нас будзе адзначацца Дзень настаўніка. На жаль, людзі гэтай прафесіі часта скардзяцца на нялёгкае жыццё, многім з іх не да свята.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика