За аднаўленне традыцый. Мецэнацтва
16.10.2012
—
Новости Общества
|
У Мінкульце падлічылі, што за 2012 год у сферу культуры Беларусі было прыцягнута 12 млрд руб спонсарскіх сродкаў. На гэтых выхадных у Нацыянальным тэатры оперы і балету Беларусі ўрачыста падзякавалі мецэнатам і спонсарам культуры ў Беларусі. На цырымонію былі запрошаны прадстаўнікі 30 кампаній, якія на працягу многіх гадоў аказваюць падтрымку праектаў, накіраваных на развіццё нацыянальнай культуры. На працягу многіх гадоў гэтыя кампаніі падтрымліваюць праекты Міністэрства культуры: кінафестываль "Лістапад", "Славянскі базар у Віцебску", Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае", Ноч музеяў. Тое ж тычыцца і новых праектаў, колькасць якіх штогод павялічваецца: арт-фэст "Тэатр Уршулі Радзівіл", арт-праект "Забор", Міжнародны фестываль "ТЕАРТ", Нацыянальная тэатральная прэмія. 10 лістапада ўпершыню ў Нясвіжскім замку адбудзецца новы праект, ініцыяваны Міністэрствам культуры, — "Палацавы баль у Нясвіжы". Гэты праект практычна цалкам будзе рэалізаваны за кошт сродкаў спонсараў і мецэнатаў. У рамках "Палацавага балю ў Нясвіжы" пройдзе дабрачынная акцыя па зборы сродкаў на рэстаўрацыю помнікаў даўніны нашай краіны. Значная частка сродкаў выдзяляецца спонсарамі на правядзенне Дзён культуры Беларусі ў замежных краінах, на правядзенне гастроляў беларускіх творчых калектываў за мяжой, удзел беларускіх дэлегацый у міжнародных фестывалях і выставах, адраджэнне помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, арганізацыю буйных міжнародных выставачных праектаў. Сярод ушанаваных былі, напрыклад, старшыня праўлення сумеснага беларуска-расійскага акцыянернага таварыства "Белгазпрамбанк" Віктар Бабарыка, вядомы аматар тэатра; старшыня праўлення ААТ "Белінвестбанк" Павел Калаур за набыццё рарытэтаў (карта ВКЛ ХVІІ ст., манета часоў Вітаўта, старадрукаваныя кнігі ХVІІІ стагоддзя); генеральны дырэктар ААТ "БелАЗ" Пётр Пархомчык за падтрымку правядзення міжнароднага кінафестваля "Лістапад" (50 млн руб.); дырэктар ПП "Сіфтранс" афіцыйнага імпарцёра "РЕUGЕОT" Мікалай Буслаеў за дапамогу ў адкрыцці Нацыянальнага павільёна Беларусі на 64-м Міжнародным Канскім кінафестывалі і шмат іншых. Міністр культуры Павел ЛАТУШКА адзначыў, што адраджэнне і ўмацаванне традыцый мецэнацтва Мінкульт лічыць адным з прыярытэтных кірункаў у сваёй дзейнасці. Для гэтага імкнуцца стварыць і ўмовы на заканадаўчым узроўні. Прыняты ўказы аб ільготным падаткаабкладанні ў сферах культуры і інфармацыі, аб дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванні развіцця кінематаграфіі, аб новым парадку фінансавання тэатральна-відовішчных арганізацый. Сёння Мінкульт працуе над стварэннем прыватных фондаў падтрымкі культуры, якія далі б магчымасць асобнаму дзеячу, прыватнай або невялікай дзяржаўнай установе звярнуцца ў фонд па падтрымку пры рэалізацыі новага культурнага праекта. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінкульце падлічылі, што за 2012 год у сферу культуры Беларусі было прыцягнута 12 млрд руб спонсарскіх сродкаў. На гэтых выхадных у Нацыянальным тэатры оперы і...
|
|