Беларускі гурт "Верасы" парушыў украінскае заканадаўства?. 21.by

Беларускі гурт "Верасы" парушыў украінскае заканадаўства?

21.10.2012 02:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі гурт "Верасы" парушыў украінскае заканадаўства?

           


Гурт "Верасы" быў заўважаны ў агітацыі за кандыдата ў дэпутата Вярхоўнай рады Украіны, мільянера Сцяпана Івахіва.

фото

Як паведамляе volynpost.com, беларускі гурт выступіў з канцэртам у падтрымку праўладнага кандыдата ў дэпутаты. Акрамя таго, беларусы адкрытым тэкстам агітавалі за Івахіва, капітал якога ацэньваецца ў больш як 300 мільёнаў долараў. Адзначым, што агітацыя замежнымі грамадзянамі за кандыдатаў у дэпутаты ва Украіне забаронена.

Спецыялісты ацэньваюць, што на сваю перадвыбарчую кампанію Івахіў, якога падтрымлівае "Партыя рэгіёнаў", выдаткаваў каля 5 мільёнаў долараў.

Цікава і тое, што галоўным канкурэнтам Івахіва на выбарчай акрузе з'яўляецца прадстаўнік аб'яднанай апазіцыі Ігар Гузь. Беларускай дэмакратычнай грамадскасці палітык добра вядомы. Напрыклад у 2005 годзе Ігар Гузь быў затрыманы на Чарнобыльскім шляху ў Мінску, асуджаны да 10 сутак арышту, а пасля дэпартаваны з Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верасы агітавалі за кандыдата ў дэпутата Вярхоўнай рады Украіны, мільянера Сцяпана Івахіва.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика