“Нарачанская ніва-2004” выплаціць штраф
28.10.2012
—
Новости Общества
|
Па выніках праверкі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Нарачанская ніва-2004” службовыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў праверку на прадпрыемстве “Нарачанская ніва-2004”. Праверка паказала, што таварыства ў гэтым годзе не прыняло неабходных мер для нарыхтоўкі корму.На 30 жніўня “Нарачанская ніва-2004” нарыхтавала толькі 309 тон сена, а гэта – 26,4% ад запланаванай колькасці. Сенажу нарыхтавалі каля 990 тон (21%), а сіласу 1470 (20%). Запланаваных паказчыкаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі атрымаць не ўдалося, у тым ліку сярэднясутачнай прывагі ў 700 грамаў. Службовыя асобы знайшлі выйсце з сітуацыі – упрыгожваюць запланаваныя паказчыкі атрымання прадукцыі жывёлагадоўлі шляхам прыпісак. Каб была прыгожая лічба па сярэднясутачнай прывазе летась, прадпрыемства знізіла колькасць кармадзён. У выніку сярэднясутачная прывага завышаная на 131 грам і склала 406 грамаў. Для прыгатавання збалансаваных кармоў для буйной рагатай жывёлы прадпрыемства набывала біялагічныя бялкова-мінеральныя дабаўкі. Аднак гэтыя дабаўкі набывалі не ў камбікормавых заводах, а праз камерцыйныя структуры. Гэта абышлося нашмат даражэй. На прадпрыемстве не вёўся ўлік металалому, хаця яго на прадпрыемстве аказалася пяць тон на суму 3,2 мільёна рублёў. Дагэтуль не задзейнічаны ў гаспадарцы пяць жывёлагадоўчых памяшканняў. З цягам часу яны разбураюцца і становяцца наогул непрыгоднымі для карыстання. "Нарачанская ніва-2004" для захоўвання вадкіх мінеральных угнаенняў выкарыстоўвае склад, які не адпавядае санітарным нормам і правілам. Тэрыторыя склада не мае пад'язных шляхоў з цвёрдым пакрыццём, разметачных палос і знакаў. На месцах падрыхтоўкі раствораў, перапампоўвання і запраўкі аўтацыстэрнаў не ўсталяваныя водаправодныя краны з падвядзеннем пітной вады. У выніку праверкі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Нарачанская ніва-2004” прыцягнутае да адміністрацыйнай адказнасці і выплаціць штраф памерам 18,2 мільёна рублёў. За парушэнне правілаў шэсць чалавек прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. За ўстаноўленыя скажэнні дадзеных дзяржаўнага статыстычнага ўліку, парушэнне заканадаўства пры рабоце з адходамі, парадку ўліку, збору і захоўвання лому і адходаў чорных металаў і парушэнне санітарных норм і правілаў службовыя асобы будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Паводле матэрыялаў Маладзечанскага міжрайкамітэта дзяржкантролю. Фота Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў праверку на прадпрыемстве “Нарачанская ніва-2004”. Праверка паказала, што таварыства ў гэтым годзе не...
|
|