Асцярожна: жаночы алкагалізм
04.11.2012
—
Новости Общества
|
Алкагалізм можа прывесці жанчыну да таго, што яна не пазнае сябе. Чырвоны твар, сінюшныя плямы, нездаровы бляск у вачах. Жанчына вельмі гучна гаворыць, нервова размахае рукамі, крычыць. Калі ёй не ўдзяляюць увагі ці нават ігнаруюць, гэта ўспрымаецца як абраза і непавага да яе персоны.Жанчыны п’янеюць значна хутчэй за мужчын. Арганізм нашмат горш пераносіць алкаголь, з цяжкасцю яго перапрацоўвае. Менавіта таму алкагольная залежнасць у жанчын з’яўляецца намнога раней і яе цяжэй лячыць. Можна выдзеліць дзве стадыі ап’янення. Спачатку падымаецца настрой, весела, але жанчына страчвае сябе. На другой стадыі пачынаюцца ўжо псіхічныя адхіленні, эйфарыя змяняецца змрочнай раздражняльнасцю і часам пачынаецца істэрыка. Жаданне выпіць можа з’явіцца па розных прычынах: ад напружання на працы да дэпрэсіі. Але часцей жанчыны п’юць з-за адзіноты ці смерці блізкіх. Дарэчы, на дэпрэсію можа захварэць і гаспадыня, бо яна ахвяравала сваёй кар’ерай і поспехам. Але дзеці выраслі і жывуць самастойна, а муж страціў цікавасць і здраджвае ёй. У жанчыны тым часам пачынае развівацца пачуццё глыбокага расчаравання і ў жыцці, і ў сабе. Алкаголь і знешнасць Карцінка не самая прыемная: чырвоны твар, сінюшныя плямы, нездаровы бляск у вачах. Жанчына вельмі гучна гаворыць, нервова размахае рукамі і крычыць. Калі ёй не ўдзяляюць увагі ці нават ігнаруюць, гэта ўспрымаецца як абраза і непавага да яе персоны. Праз некаторы час знікае падскурная тлушчавая клятчатка, і плечы, рукі, ногі становяцца занадта мускулістымі. Знешнасць мяняецца вельмі хутка і найчасцей беззваротна. Твар і цела старэюць, валасы рана сівеюць і выпадаюць, зубы цямнеюць і крышацца. Алкаголь і нервовая сістэма Настрой жанчыны-алкагалічкі мяняецца вельмі хутка. З панурай і задуменнай яна раптам ператвараецца ў істэрычную, неадэкватную: плача, крычыць на ўсіх, лаецца, сыпе праклёны, б’е посуд. Пасля пахмелля надыходзіць пачуццё прыгнечанасці, жанчына чакае чагосьці дрэннага, адчувае бязвыхаднасць. Нярэдка пад уплывам хандры з’яўляюцца думкі пра самагубства, якія часта пераходзяць у рэальныя спробы звесці рахункі з жыццём. Алкаголь і сям’я Жанчына па п’янцы часта заводзіць мімалётную інтрыжку, якая пераходзіць у згубную прыхільнасць і доўжыцца гадамі, павольна разбураючы сям’ю. Выпіўшы, яна можа адразу пачаць какетнічаць і фліртаваць з любым мужчынам, прызнавацца яму ў незямной любові і страсці, прапаноўваць блізкасць. Жанчыны, хворыя на алкагалізм, паступова губляюць давер блізкіх і калег. Губляюць працу па розных прычынах, паводзіны і лад жыцця становіцца разгульнымі, а заробкі – выпадковымі. Алкаголь і цяжарнасць Цяжарнай жанчыне катэгарычна забараняецца піць, бо менавіта праз кроў маці плод атрымоўвае ўсе неабходныя рэчывы для нармальнага развіцця і росту. Тое, што дзіця ўнутрывантробна атрымоўвае прадукты распаду алкаголю, можа выклікаць атручэнне і нават прывесці да смерці. Алкаголь і цяжарнасць несумяшчальныя, і трэба выбіраць, што важней: бутэлька ці здаровае і шчаслівае дзіця. Найбольшую шкоду алкаголь прыносіць на пачатку цяжарнасці, калі ідзе фарміраванне ўсіх органаў немаўляткі. Таму ў алкаголікаў дзеці з’яўляюцца на свет з рознымі хваробамі: алігафрэнія, прыроджаны парок сэрца, адсутнасць рук ці ног, розныя спіннамазгавыя грыжы, выродлівасць, напрыклад “воўчая зяпа”, “заечая губа”. Дзеці, народжаныя ад маці-п’яніц, маюць падобныя рысы: нізкі лоб, скурная складка над бровамі, маленькія, няправільна размешчаныя вочы, укарочаны нос з запалым пераноссем, вушы няправільнай формы. З’яўляюцца такія дзеці на свет з малой вагой (каля 2 кг) і маленькім ростам (45 см і менш). Акрамя ўсяго іншага, памеры галавы і мозга таксама меншыя. Сёння часта можна сустрэць на вуліцы маладых мам з каляскамі, якія п'юць піва адразу з бутэлек. Хаця ў іх яшчэ грудныя немаўляты, якіх яны кормяць грудзьмі. Калі дзіця падрастае, пачынаюцца праблемы іншага кшталту: упартасць, уцёкі з дому, пачуццё пастаяннай трывогі, беспадстаўныя дэпрэсіі і нават спробы самагубства. Амаль заўсёды дзецям алкаголікаў складана вучыцца і сябраваць з аднакласнікамі. Барацьба з алкагалізмам Лячэнне жаночага алкагалізму магчыма не толькі з дапамогай медыкаў. Важнае жаданне жанчыны вырашыць гэтую праблему. Варта прыслухацца ўсяго да трох парад: 1. Вучыцеся абмяркоўваць свае душэўныя перажыванні са спецыялістамі, а не з сяброўкамі, якія часта ў душы могуць радавацца вашым праблемам. 2. Тым, у каго ў сям’і ёсць (ці былі) сваякі, што пілі, асабліва мужчынскага полу, трэба быць вельмі асцярожным у адносінах з алкаголем і заўсёды старацца кантраляваць сябе. 3. Старайцеся так ці інакш арганізаваць сваё ўласнае жыццё. Зрабіце так, каб брудныя шкарпэткі мужа, пялёнкі і каструлькі не сталі перашкодай на шляху вашага самаўдасканалення. Таццяна ЖДАНАВА, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чырвоны твар, сінюшныя плямы, нездаровы бляск у вачах. Жанчына вельмі гучна гаворыць, нервова размахае рукамі, крычыць. Калі ёй не ўдзяляюць увагі ці нават...
|
|