“Паласа перашкод” на вуліцы Астрожскага. 21.by

“Паласа перашкод” на вуліцы Астрожскага

08.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вуліца Астрожскага на сёння нагадвае “паласу перашкод”. Рух транспарту, як грузавых, так і легкавых аўтамабіляў, тут амаль спыняецца. Калі дарожныя работнікі засыплюць агромністыя яміны на праезнай частцы?

Вось такія яміны на Астрожскага!


Галоўнае – зберагчы сваю машыну

Цікава назіраць, як кіроўцы спрабуюць штурмаваць дарогу на гэтай вуліцы. Якія віртуозныя віражы яны вырабляюць, калі аб’язджаюць ямы і выбоіны. Як яны хочуць засцерагчы свае дыскі і шыны! Некаторыя спрабуюць  аб’язджаць “паласу перашкод”, але, шчыра кажучы, у іх не зусім атрымліваецца. Пачынаюць аб’язджаць ямы, але чапляюць падвеску аб асфальт. Машыны літаральна паўзуць па дарозе, бо стараюцца выбраць найбольш бяспечныя месцы.

Рух як сінхроннае плаванне

Глыбіня ямінаў – 8 сантыметраў. Дарэчы, каб вымераць даўжыню некаторых з іх, не хапіла нават трохметровай рулеткі. Таму рух машын па такой дарозе нагадвае сінхроннае плаванне – яны ідуць адна за адной, па адной і той жа траекторыі.

Дарога пасля “Дажынак”

Так моцна дарога пагоршылася перад “Дажынкамі”. Калі перакрылі  вуліцу Гарадоцкую на рамонт, усе сталі ездзіць  па Астрожскага. Да таго ж змянілі маршрут аўтобусаў. Ім таксама давялося ездзіць па гэтай вуліцы. А з прыходам восені ямы з кожным днём становяцца ўсё глыбейшыя і шырэйшыя.

 Праблема ў тым, што дарога часткова не заасфальтаваная. У пачатку і ў канцы вуліцы асфальт яшчэ куды не ішло, але ў сярэдзіне  разбіты самазваламі і велікагрузнымі машынамі. Вуліца Астрожскага – сапраўдная “паласа перашкод”.

Каментар “Камунальніка”

Паводле слоў намесніка дырэктара па камунальных пытаннях прадпрыемства “Камунальнік” Аляксандра Осіпава, рамонт дарогі на вуліцы Астрожскага плануецца на наступны год.

Вольга ЮРКЕВІЧ

Стан вуліцы Астрожскага на кастрычнік 2012

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вуліца Астрожскага на сёння нагадвае “паласу перашкод”. Рух транспарту, як грузавых, так і легкавых аўтамабіляў, тут амаль спыняецца. Калі дарожныя работнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика