Як папярэджваеце прастуду восеньскай макратой і зімовай сцюжай?. 21.by

Як папярэджваеце прастуду восеньскай макратой і зімовай сцюжай?

15.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына МАСЛЯНКОВА, студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь:

— Галоўная прычына захворванняў восенню і зімой — пераахаладжэнне. Нам здаецца, што яшчэ не зусім холадна, аднак арганізм можа і не справіцца з рэзкай зменай тэмпературы. Таму неабходна апранацца адпаведна надвор'ю. Ногі павінны быць у цяпле ў першую чаргу! Таксама важна падтрымліваць імунітэт, які "абараняе" арганізм круглы год. Я, напрыклад, штодня з'ядаю зубчык часнаку, 2-3 разы на тыдзень п'ю чай з імбірам ці шыпшынай. Усе кажуць, што лепшы спосаб падтрымаць здароўе — загартоўванне. Толькі не кожнаму гэта па сілах. Раю абмежавацца кантрасным душам раніцай.

  Валерый САПОЖНІКАЎ, старшы памочнік начальніка аддзялення ідэалагічнай работы 61-й знішчальнай авіябазы Ваенна-паветраных сіл і войскаў процівапаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі, псіхолаг:

— Карацейшы сонечны дзень у гэтую пару накладвае адбітак на самаадчуванне чалавека. У яго часта назіраюцца пачуццё прыгнечанасці, трывожнасці, паніжаецца эмацыянальны фон. Каб падняць тонус і настрой, я выконваю практыкаванні па псіхалагічнай методыцы "Ключ", якая дапамагае пераадолець так званы "сіндром эмацыянальнага выгарання". Карыстацца ёй можна і падчас асабістых перажыванняў, напярэдадні важных мерапрыемстваў: адразу знікае эмацыйнае напружанне, на твары з'яўляецца ўсмешка.

  Анжаліка РЫХЛІЦКАЯ, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:

— Каб не пасаваць перад восеньскай хандрой, я імкнуся шмат чаго паспець зрабіць за дзень. Напрыклад, заняткі спортам. За гадзіну трэніроўкі не толькі баляць цягліцы, але і ўздымаецца настрой. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з хімічнымі працэсамі ў нашым арганізме, але, вядома, потым будзеш лётаць як на крылах! На добрае адчуванне ўплывае і душэўны стан. Таму невыпадкова наведваю заняткі ў тэатральнай студыі. Якая зіма? Калі табе хутка трэба пераўвасобіцца, напрыклад, у цяжарную жанчыну. Яшчэ важна, каб нехта родны і блізкі быў побач. І абавязкова сябры! Тады зіма — не зіма, мароз — не мароз! Ведаеце, можна ў студзеньскую пару і рэфлексаваць. Скончыць вышыўку, якую пачала 2 гады таму, або прачытаць кнігу. Ніхто яшчэ не адмяняў і кубак духмянай гарбаты з мятай. Не ўсё ж ляцець наперадзе планеты!

Падрыхтавала Вераніка Канюта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Галоўная прычына захворванняў восенню і зімой — пераахаладжэнне. Нам здаецца, што яшчэ не зусім холадна, аднак арганізм можа і не справіцца з рэзкай зменай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика