Новы год у стылі рэтра
24.11.2012
—
Новости Общества
|
У Мірскім замку ўпершыню адбудзецца Венскі баль. У дні перад Калядамі ў Мірскім замку пройдуць балі пад назвай “Свет, які танцуе”. Венскі баль XIX стагоддзя чакае аматараў стылю рэтра 4 студзеня. Як расказала загадчык сектара па навуковай рабоце музея “Замкавы комплекс “Мір” Вольга Навіцкая, гісторыя Венскага балю налічвае каля 120 гадоў, а самі Венскія балі занесены ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. “На Венскім балі ў Міры будуць гучаць інструментальная музыка, неапалітанскія спевы, — адзначыла яна. — Оперныя спевакі запросяць наведвальнікаў на вальс і паланэз. І гэта яшчэ далёка не ўсе сюрпрызы, што чакаюць гасцей вечара”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мірскім замку ўпершыню адбудзецца Венскі баль.
|
|