2013 год абвешчаны Годам беражлівасці
30.11.2012
—
Новости Общества
|
![]() Годам беражлівасці аб’яўлены 2013 год у Беларусі. Адпаведны ўказ № 537 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада. «Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года "Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах", – адзначылі ў прэс-службе. Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, а рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам – адпаведныя галіновыя і рэгіянальныя планы. Правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі расходаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсялякіх неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Мерапрыемствы гэтага года таксама накіраваны на выхаванне ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці як на сваіх рабочых месцах, так і ў паўсядзённым жыцці. "Наша ніва" паводле БелТА Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Годам беражлівасці аб’яўлены 2013 год у Беларусі. Адпаведны ўказ № 537 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада.
|
|