Змяю ці малпу дадому? Калі ласка!. 21.by

Змяю ці малпу дадому? Калі ласка!

06.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Малпа пароды Тамарын.

У нашы дні ўжо нікога не здзівіш мудрагеліста апранутым сабакам або коткай, хай нават самай рэдкай пароды. Аматары ўсяго новага і незвычайнага ўжо які год трымаюць у сябе дома разнастайных рэптылій, малпаў і нават драпежных прадстаўнікоў сямейства каціных.

Карэспандэнт школы маладога журналіста вырашыла не адставаць ад моды і прайшлася па крамах у пошуках... ручной малпачкі!

Але ці можна яе набыць у нас і колькі гэта каштуе?

Дасканала вывучыўшы рынак жывёл і пагаварыўшы з дасведчанымі  людзьмі, я прыйшла да высновы, што набыць такога хатняга ўлюбёнца ў Беларусі можна некалькімі спосабамі.

З рук

Як ні дзіўна, такіх незвычайных жывёл вельмі часта прадаюць з рук, размяшчаючы аб’явы аб продажы ў Інтэрнэце. Такім спосабам можна набыць, напрыклад, хамелеона або дзіцяня шымпанзэ, толькі вы самі прыязджаеце па будучага гадаванца і забіраеце яго. Цэны пры куплі “з рук” значна ніжэйшыя, чым калі купляеш афіцыйна. Напрыклад, за дзіцяня капуцына ў мяне прасілі ўсяго толькі трыста тысяч беларускіх рублёў. А некаторых жывёл, напрыклад, афрыканскіх вожыкаў  або скарпіёна, аддаюць у дар.

Мне стала цікава, чаму капуцына аддаюць так танна, і я вырашыла патэлефанаваць па нумары, паказанаму на сайце. І вось што мне распавяла гаспадыня капуцына Васіля Ядвіга Пятроўна:

– Старыя мы ўжо для такіх забаў, унукі падарылі на гадавіну вяселля, вось ужо тры месяцы пакутуем, а яму ж ўвага неабходная, трэба, каб з ім гулялі. Увогуле Васіль не дрэнны хлопец, разумны, але шкадлівы. Мы ўжо яго за любыя грошы аддаць гатовыя, а то ўсё здароўе на яго трацім, а выкідаць шкада.

Праз інтэрнэт-краму

Другі спосаб набыць экзатычную жывёлу – гэта звярнуцца ў спецыялізаваную інтэрнэт-краму з дастаўкай па СНД. Там ужо асартымент бурліць сваёй разнастайнасцю:  павукі, змеі, малпы і лемуры. Дарэчы, дастаўляюцца яны звычайна праз  кур’ера або перадаюцца цягніком. У такой  інтэрнэт-краме цэны ад сямідзесяці тысяч рублёў да некалькіх мільёнаў. За малпачку шымпанзэ просяць мільён з невялікім рублёў.

Еўрапейскі гадавальнік

І трэці, самы надзейны спосаб. Многія еўрапейскія гадавальнікі праз сусветную павуціну прадаюць сваіх насельнікаў. У гэтым выпадку афармляюцца ўсе дакументы, даецца даведка аб стане здароўя жывёлы. Яшчэ супрацоўнікі гадавальніка раскажуць вам аб характары жывёлы і пракансультуюць, як трэба даглядаць за ёй. Менавіта ў гадавальніку можна купіць эксклюзіўных жывёл, напрыклад, гіганцкага мурашкаеда, чырвоную панду і нават дзікабраза. Цэны вагаюцца ад пяці мільёнаў рублёў да пяцідзесяці ў залежнасці ад абранай жывёлы і пароды.

Можна сказаць, што купіць малпу ў Беларусі не складана, галоўнае правільна падысці да гэтага пытання, узважыць усе “за” і “супраць”, а тады ўжо з чыстым сумленнем ісці па новага сябра. Аднак памятайце, што экзатычныя жывёлы маюць такі ж экзатычны хара­ктар, таму гэта задавальненне падыдзе не ўсім.

Экзатычная жывёліна прыжылася

Паколькі сама пасля доўгіх пошукаў я пакуль не наважылася купляць малпу, то знайшла чалавека, які нядаўна стаў гаспадаром экзатычнай жывёлы.
Максім купіў малпу пароды Тамарын тры тыдні таму, але яна ўжо паспела стаць для яго сапраўдным сябрам.

– Як толькі я яе ўбачыў, адразу ж выбраў імя – Жазэфіна. Асвоілася яна даволі хутка, нягледзячы на тое, што гэта парода даволі пераборлівая. Жазэфіна не спіць  ноччу, першы час нават сам заснуць баяўся, а потым прывык. Яна не кусаецца зусім, часам толькі злёгку кусне за палец. Кармлю яе адзін раз на дзень, пакуль толькі дзіцячым пюрэ (асабліва любіць яблычнае), праз месяц можна будзе даваць садавіну. Спачатку планаваў купіць для Фіны клетку, але потым убачыў, што ёй і так добра жывецца. Мы з ёй паладзілі. Вось толькі хутка бацькі прыедуць у госці, я ім нічога не расказаў яшчэ, не ведаю, як успрымуць, што ў мяне тут такая экзатычная “дзяўчына” па кватэры тусуецца.

Аліна ЛАПЦЁНАК, школа маладога журналіста.

Даведка “РГ”. Капуцыны – род малпаў.

Фота zoozoo.com.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашы дні ўжо нікога не здзівіш мудрагеліста апранутым сабакам або коткай, хай нават самай рэдкай пароды. Аматары ўсяго новага і незвычайнага ўжо які год трымаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика