Дзіцячая пляцоўка застанецца на ранейшым месцы
11.12.2012
—
Новости Общества
|
Мы, жыхары Веткі, настойліва просім пакінуць ранейшым месцазнаходжанне дзіцячай пляцоўкі для гульні, пабудаванай па просьбе жыхароў у гарадскім скверы на Краснай плошчы. Нам стала вядома пра неафіцыйны план кіраўніцтва горада, згодна з якім гэтая камбінаваная дзіцячая пляцоўка з некаторымі спартыўнымі элементамі, прызначаная для сямейнага адпачынку, у хуткім часе можа быць перанесена ў іншае месца. Красная плошча ў Ветцы з'яўляецца гістарычным месцам. Так яна была названая ў ХVІІ стагоддзі і захавала гэтую назву да нашых дзён. Дзіцячая гульнявая пляцоўка, якая займае вельмі невялікае месца ў скверы, — сімвал нашай будучыні, адзін з сімвалаў адраджэння шматпакутнага Веткаўскага "чарнобыльскага" раёна. На працягу некалькіх гадоў — з 2009 года па сённяшні час — гэтая пляцоўка з'яўляецца ідэальным месцам для адпачынку маладых сем'яў з дзецьмі, школьнікаў малодшага, сярэдняга і старэйшага ўзростаў. ...Просім звярнуць увагу на тое, што ў цывілізаваным грамадстве кіраўніцтва раёна (горада) звычайна раіцца з жыхарамі наконт пераўтварэння культурных, гістарычных месцаў. Да ведама: менавіта на Краснай плошчы ў 1960-1980 гадах знаходзілася абсталяваная пляцоўка для дзяцей, што сведчыць пра традыцыю ўважлівага стаўлення да дзетак. ...Прапануем Веткаўскаму райвыканкаму... даць магчымасць жыхарам горада ўзяць афіцыйны ўдзел у абмеркаванні праектаў, скіраваных на культурнае пераўтварэнне горада (у тым ліку на старонках раённай газеты). БЯЛЯЕВА Г.М., АБРАЗЦОВА В.С., ПАШКОВА Н.У., ДЗЯТЛАВА Д.І., БОВА В.А., ГАСПАДАРАВА А.А., ЯСЬКОВА А.А. (усяго 31 подпіс маці і бабуль). Чытацкі калектыўны зварот насамрэч нашмат большы па аб'ёме. Заяўнікі даслалі разам з ім выразкі з раённай і абласной газет, фотаздымкі. З-за эканоміі газетнай плошчы мы надрукавалі са звароту толькі вытрымкі, якія датычацца сутнасці справы. Адказаць на зададзеныя гараджанамі пытанні мы папрасілі Веткаўскі райвыканкам. Як паведамілі рэдакцыі адтуль, быў праведзены сход, падчас якога нязгодныя з пераносам дзіцячай гульнявой пляцоўкі павінны былі атрымаць каментарыі і тлумачэнні. Абмеркаванне вышэйназванага звароту прайшло з удзелам старшыні райвыканкама, намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе сацыяльную сферу, начальніка аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама, намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы КЖУП "Веткаўскае" і грамадзянамі, якія падпісалі калектыўны ліст. "Падчас сустрэчы было абмеркавана пытанне пераносу дзіцячай пляцоўкі для гульні з парку ў мікрараён шматпавярховых дамоў па вуліцы Батракова. Зараз у названым месцы горада камунальным жыллёвым унітарным прадпрыемствам "Веткаўскае" будуецца новая гульнявая пляцоўка. Будаўніцтва фінансуецца за кошт сродкаў, што паступілі ад праведзеных восенню гэтага года раённых суботнікаў. Дэмантаж і перанос дзіцячай пляцоўкі для гульні, размешчанай у парку на Краснай плошчы г.Веткі, у іншае месца горада не плануецца. Усе работы, які праводзяцца ў горадзе па добраўпарадкаванні і азеляненні, вызначаны планам мерапрыемстваў на 2012 год і зацверджаны рашэннем Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 23.03.2012 года №284. Інфармацыя пра гэтыя мерапрыемствы была апублікавана на старонках раённай газеты, таму жыхары Веткаўскага раёна маюць магчымасць абмяркоўваць іх распрацоўку і рэалізацыю. Такая форма абмеркавання будзе падоўжана і ў далейшым" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы, жыхары Веткі, настойліва просім пакінуць ранейшым месцазнаходжанне дзіцячай пляцоўкі для гульні, пабудаванай па просьбе жыхароў у гарадскім скверы на Краснай... |
|