Адказныя — ёсць.... 21.by

Адказныя — ёсць...

15.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Мы жывём у прыватызаванай і застрахаванай кватэры. Столь і сцены ў ёй пацямнелі з-за працякання стыкаў і высокай вільготнасці, разабрацца з якой у ЖЭСе толькі абяцаюць. Пытанне: што прадугледжана нарматыўнымі актамі для такіх выпадкаў? І ці выплацяць нам страхоўку?

В. Крук, г. Мінск.

У адпаведнасці з заканадаўствам, кантроль за тэхнічным станам і своечасовым ажыццяўленнем рамонту прыватызаваных жылых памяшканняў ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама спецыяльна ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Адказнасць за стан канструктыўных элементаў дома, інжынерных сістэм і абсталявання ў прыватызаванай кватэры павінна несці жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя, якая абслугоўвае дом, у адпаведнасці з заключаным дагаворам на тэхнічнае абслугоўванне. Яна ж павінна забяспечыць і своечасовую ліквідацыю выяўленых дэфектаў.

У адпаведнасці з Тэхнічным кодэксам усталяванай практыкі ТКП 45-1.04-14-2005 (02250) "Тэхнічная эксплуатацыя жылых і грамадскіх будынкаў і збудаванняў. Парадак правядзення" у жылых будынках дыспетчарскія службы павінны прымаць заяўкі ад насельніцтва на ліквідацыю няспраўнасцяў.

Заяўкі павінны разглядацца ў дзень паступлення і выконвацца, як правіла, не пазней чым на наступны дзень. У выпадках немагчымасці аператыўнай ліквідацыі няспраўнасцяў, звязаных з пагрозай бяспецы, пашкоджання маёмасці, эксплуатацыйныя арганізацыі абавязаны:

зрабіць неадкладныя захады па прадухіленні пагрозы абрушэння канструктыўных элементаў, затаплення ніжэйшых паверхаў;

праінфармаваць зацікаўленых асоб аб прынятых рашэннях і планаваных тэрмінах ліквідацыі няспраўнасцяў.

Названым нарматыўным дакументам вызначаны, у прыватнасці, наступныя гранічныя тэрміны ліквідацыі працёку вокнаў, стыкаў сценавых панэляў — 7 сутак з моманту іх выяўлення.

У выпадку непрыняцця жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыяй неабходных мер, трэба звярнуцца ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і, пры неабходнасці, у суд.

Што датычыцца добраахвотнага страхавання кватэры, то пры прызнанні заяўленага выпадку страхавым і выплаце грамадзяніну страхавой кампенсацыі да страхоўшчыка (страхавой арганізацыі) пераходзіць у межах выплачанай сумы права патрабавання, якое грамадзянін мае да арганізацыі, якая ажыццяўляе абслугоўванне і эксплуатацыю гэтага шматкватэрнага жылога дома.

Правіламі № 33 добраахвотнага страхавання жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах (узгодненыя Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2007 г. № 16, з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі) вызначана таксама (п. 55), што грамадзянін-страхавальнік абавязаны вярнуць страхавой арганізацыі атрыманую суму страхавой выплаты, калі выявіцца, у прыватнасці, што ён атрымаў адпаведную кампенсацыю ўрону ад арганізацыі, якая ажыццяўляе абслугоўванне і эксплуатацыю гэтага шматкватэрнага жылога дома і адказвае за прычыненне шкоды.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у прыватызаванай і застрахаванай кватэры. Столь і сцены ў ёй пацямнелі з-за працякання стыкаў і высокай вільготнасці, разабрацца з якой у ЖЭСе толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика