Хітры Аркадзька
28.12.2012
—
Новости Общества
|
“За што яшчэ майго аднавяскоўца звалі хітры Аркадзька, прызнацца, не ведаю, але пра адзін выпадак раскажу”, — так пачаў чарговы аповед пра былое мой дзядзька. Было гэта “за польскім часам”, калі, як вядома, ніякага транспарту ў вёсцы, акрамя каня, не было. Бліжэйшая ж шырокакалейная чыгунка даходзіла, як і цяпер, толькі да Друі. А каб туды даехаць, аднавяскоўцы, у якіх сваіх коней не было, часцей за ўсё звярталіся да хітрага Аркадзькі, бо ў яго быў добры конь (да Друі ж як-ніяк больш за 30 кіламетраў), ды і плацілі яму за гэту паслугу нядрэнна. Дык вось, аднойчы да хітрага Аркадзькі звярнулася адна мілавідная, як цяпер кажуць, сексапільная кабета з просьбай завезці яе на чыгуначную станцыю ў Друю. Было гэта летам, калі жанчыны выглядаюць асабліва прывабнымі, таму, хутчэй за ўсё, менавіта гэтая акалічнасць стала прычынай выспелага ў галаве хітрага Аркадзькі плана. Ад’ехаўшы пару кіламетраў ад нашай вёскі, ён раптам завярнуў каня назад. — А ты куды, Аркадзька? — здзівілася кабета. — Дадому! — рашуча адказаў Аркадзька. — Я забыўся палюбіцца з жонкай, а без гэтага ніяк не магу жыць. — Дык мы ж можам спазніцца на цягнік, — ледзь не плакала жанчына. — А мяне гэта не калыша. Мне трэба, і ўсё тут, — стаяў на сваім Аркадзька. — Дык, можа, тады я цябе выручу? — нясмела прапанавала жанчына. — Ну, калі так, то гэта мяняе справу. Аркадзька зноў завярнуў каня ў патрэбным накірунку, наламаў бярозавых галінак, абставіў імі з усіх бакоў свой вазок, і яны рушылі далей. Праз некаторы час Аркадзька спыніў каня і пачаў здымаць бярозкі, але ягоная пасажырка запярэчыла: — Да Друі, Аркадзька, яшчэ далёка, а бярозкі растуць не ўсюды, так што хай яны пакуль што застаюцца на месцы, ды і цянёк ад іх, і водар прыемны. Аркадзька ахвотна пагадзіўся, і з гэтымі бярозкамі яны даехалі ажно да самай Друі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднойчы да хітрага Аркадзькі звярнулася адна мілавідная кабета...
|
|