На Новы Год у нарацкім рэстаране больш было расіян
04.01.2013
—
Новости Общества
|
У навагоднюю ноч рэстаран культурна-забаўляльнага цэнтра “Азёрны” ў курортным пасёлку Нарач быў цалкам запоўнены. Сустракалі тут свята 70 дарослых і 8 дзяцей. Сярод іх пераважалі расіяне. Было іх каля 60 працэнтаў. Гулялі таксама кампаніі з Мінска, Маладзечна, Глыбокага і крыху мясцовых. Апроч пачастунку ладзіліся шоу-праграма, віншаванне Дзеда Мароза са Снягуркай, цыркавыя нумары, феерверк, іншыя забавы. Каштавала сустрэча Новага года ў нарацкім рэстаране 600 тысяч рублёў з чалавека. Алесь ВЫСОЦКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У навагоднюю ноч рэстаран культурна-забаўляльнага цэнтра “Азёрны” ў курортным пасёлку Нарач быў цалкам запоўнены. Сустракалі тут свята 70 дарослых і 8 дзяцей.
|
|