Агульнанацыянальную дыктоўку прапануюць перанесці ў інтэрнэт. 21.by

Агульнанацыянальную дыктоўку прапануюць перанесці ў інтэрнэт

08.01.2013 18:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе ў Беларусі 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. З такой прапановай выступіў філосаф Уладзімір Падгол у адкрытым лісце да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, членаў творчых саюзаў і рухаў.

Фото udf.byПадгол нагадвае, што ў 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Каліноўскага, створаны аргкамітэт па святкаванні гэтай гістарычнай падзеі. На яго думку, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расіяй».

Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя. «Выбітныя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, вучоныя і студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы могуць выступіць з відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць супольна агульнанацыянальную дыктоўку па лістах з-пад шыбеніцы Каліноўскага і пасля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазвароты можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо зараз», — напісаў ен.

У дзень нараджэння Каліноўскага Падгол прапаноўвае ўсім разам напісаць дыктоўку. «Кожны, хто захоча ўдзельнічаць і не зможа прыйсці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго творцы, творы якога любіць, а самога творцу паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасць звароту Каліноўскага, яго ідэй і памкненняў да свабоды і незалежнасці нашага краю. І тады тыя, хто хоча быць беларусам і хто заклікае «будзьма беларусамі», наблізяцца да беларушчыны і наблізяць сваю Радзіму да яе. Так можа атрымацца наша беларуская салідарнасць — агульнанацыянальная дыктоўка», — напісана ў звароце.

Як паведаміў БелаПАН Падгол, ужо атрымана згода аб удзеле ў інтэрнэт-дэманстрацыі ад літаратараў Уладзіміра Арлова і Сяргея Законнікава, ад кіраўнікоў руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і іншых.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з 2008 года.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе ў Беларусі 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика